Праліў Ямайка — праліў у Карыбскім моры паміж астравамі Ямайка і Гаіці. З’яўляецца працягам Наветранага праліва ў напрамку на паўднёвы захадJamaica Channel (strait, West Indies) — Britannica Online Encyclopedia.

Шырыня праліва складае каля 190 км, глыбіня — да 1200 м.The Oceans Their Physics, Chemistry, and General Biology Прыкладна ў 55 км да захаду ад Гаіці ў праліве размяшчаецца востраў Наваса — незаселены вапняковы і каралавы востраў плошчай 5,2 км².

Размяшчаючыся ў прыкладна 1 тыс. км на паўночны ўсход ад Панамскага канала, праліў Ямайка з’яўляецца ажыўленым суднаходным шляхам для судоў з Еўропы і ўсходняга ўзбярэжжа ЗША, якія накіроўваюцца ў Ціхі акіянCIA World Factbook .

Катэгорыя:Пралівы Карыбскага мора Катэгорыя:Геаграфія Ямайкі Катэгорыя:Геаграфія Гаіці