Падзеі 5 сакавіка: Бостанская бойня, сутычка паміж брытанскімі ваеннымі і жыхарамі горада. 29 красавіка: Джэймс Кук упершыню высадзіўся ў Аўстраліі. 11 чэрвеня: Джэймс Кук на караблі «Індэвар» пачаў даследаваць Вялікі бар'ерны рыф. 28 чэрвеня: Рускае войска генерала П. Румянцава разбіла турэцка-татарскае войска ў бітве ля Рабой Магілы (Малдавія). 21 жніўня: Джэймс Кук абвясціў усходняе ўзбярэжжа Аўстраліі брытанскай уласнасцю пад назвай Новы Паўднёвы Уэльс.

Нарадзіліся 7 красавіка: Уільям Уордсварт, англійскі паэт (пам. 23.3.1850). 9 красавіка: Томас Іаган Зеебек, нямецкі фізік (пам. 10.8.1831). 4 мая: Франсуа Жэрар, французскі мастак 9 ліпеня: Джузэпэ Радзі, італьянскі батанік і ўрач 3 жніўня: Фрыдрых Вільгельм III, кароль Прусіі (пам. 7.6.1840). 27 жніўня: Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель, нямецкі філосаф (пам. 14.11.1831). 24 верасня: Ёханес Елгерхейс, нідэрландскі мастак і акцёр

Памерлі 30 мая: Франсуа Бушэ, французскі мастак (нар. 29.9.1703).