МАЗ-5337 — грузавы аўтамабіль вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода з колавай формулай 4х2.
Гісторыя З 1986 года выпускаецца шасі МАЗ-5337 з дзённай кабінай і рухавіком ЯМЗ-236 (180 к.с), а з 1987 года шасі з рухавіком ЯМЗ-236НЕ2 з турбанаддзіманнем (230 к.с.). У 1987 годзе стаў выпускацца бартавы грузавік МАЗ-53371 з рухавіком ЯМЗ-236 (180 к.с.) з дзённай кабінай і з кабінай са спальным месцам (МАЗ-53371-029). Акрамя таго існавала паўночная мадыфікацыя для работы пры тэмпературы да -60° — МАЗ-533701.
У красавіку 2022 года шасі МАЗ-5337 стала першай мадэллю, з якой пачалася зборка машын МАЗ з CKD-камплектаў ва Узбекістане.
Канструкцыя Кабіна — двухмесная, без спальнага месца. Выпускаўся таксама варыянт са спальнай кабінай, які насіў пазначэнне 53371-29. Адкідаецца наперад з дапамогай гідрацыліндра з ручной помпай. Сядзенне кіроўцы падрысоранае, рэгулюецца па даўжыні, вышыні, нахілу падушкі і спінкі.
Кузаў — металічная платформа. Насціл падлогі — драўляны. Выпускаецца таксама шасі, прызначанае для ўсталявання розных кузаваў і абсталявання.
Машыны на шасі МАЗ-5337 На шасі ўсталёўваліся харчовыя і паліўныя цыстэрны, фургоны, аўтакраны, экскаватары, камунальныя і пажарныя машыны.
Літаратура
5337 Катэгорыя:Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта