Араганіт (ад Арагон — рэгіён у Іспаніі) — мінерал, адзін з натуральных паліморфаў карбанату кальцыю (CaCO).
Нягледзячы на ідэнтычны хімічны склад, крышталічныя рашоткі араганіту і кальцыту маюць розную форму, таму і ўласцівасці мінералаў адрозніваюцца. Араганіт утварае ігольчастыя крышталі, а ў выпадку двайнікавання можа мець слупавыя, кудзелістыя агрэгаты.
Араганіт — нестабільная фаза карбанату кальцыю, і за тэрмін каля 10—100 млн гадоў відазмяняецца да кальцыту. Трансфармацыі араганіту ў кальцыт спадарожнічае павелічэнне аб'ёму пароды.
Спасылкі
Араганіт у базе webmineral.com Араганіт на сайце Кристаллов.net
Катэгорыя:Мінералы кальцыю Катэгорыя:Карбанаты (мінералы)