Сяргей Міхалок () — беларускі спявак, аўтар музыкі і тэкстаў, акцёр. Заслужаны артыст Украіны (2020).

Біяграфія З сям’і ваенных. Скончыў Беларускі інстытут культуры. У 1990 стаў ініцыятарам стварэння гурта «Ляпис Трубецкой», у сярэдзіне 1990-х супрацоўнічаў з тэатрам «Бамбукі» як рэжысёр, сцэнарыст і акцёр, пазней працаваў таксама арт-дырэктарам у гурце «Аддис Абеба» ў Мінску.

З 2000 года — удзельнік комік-дуэта «Саша і Сірожа», у гэтым жа годзе стаў адным з заснавальнікаў творчага аб’яднання «Дети солнца». У 2003 пачаў супрацоўніцтва з гуртам «Крамбамбуля».

З 1 верасня 2014 года і па сённяшні час — вакаліст гурта Brutto;

З 19 лютага 2018 года і па сённяшні час — заснавальнік праекту Drezden.

24 жніўня 2020 года атрымаў званне Заслужаны артыст Украіны.

У 2025 годзе МУС Беларусі аб’явіла Міхалка ў вышук па абвінавачанні ў абразе Аляксандра Лукашэнкі, пазней спевака таксама абвінавацілі ў «распальванні сацыяльнай варожасці». Летам 2026 года Сяргея Міхалка завочна прыгаварылі па гэтых двух артыкулах да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Па заяве пракуратуры, падставай для крымінальнай справы паслужыла негатыўная ацэнка Лукашэнкі, праваахоўных органаў і вайскоўцаў (у тым ліку відэазварот Міхалка пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну) у відэароліках, апублікаваных на інтэрнэт-старонках праекту Brutto.

Літаратура

Спасылкі

Інфармацыя на сайце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь» Афіцыйны сайт гурта Ляпис Трубецкой Фан-сайт гурта Ляпис Трубецкой Афіцыйны сайт гурта «Крамбамбуля»

Катэгорыя:Ляпіс Трубяцкі Катэгорыя:Крамбамбуля Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў