Жэмчуг, таксама ПерлНапісанне Жэмчуг і Перл у адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.203, С.473. — цвёрдыя вапняковыя ўтварэнні перламутравага рэчыва шарападобнай або няправільнай формы, якія развіваюцца ўнутры ракавін некаторых малюскаў (марскіх і прэснаводных).

Назва Слова жэмчуг кітайскага паходжання.

Апісанне Памерам ад дробных зярнят да галубінага яйца. Можа класіфікавацца як мінерал класа арганічных злучэнняў. Складзены пераважна з вуглякіслага кальцыю (арганіту). Колер белы, ружовы, жаўтаваты, іншы раз чорны, шэры, карычневы. Бляск характэрны перламутравы, вясёлкавы.

Пашырэнне Утвараецца ў выніку раздражнення мантыі малюска якім-небудзь чужародным прадметам (пясчынкай, паразітам і інш.).

Здабываецца ў Чырвоным моры і Персідскім заліве, каля берагоў Шры-Ланкі, Японіі, Аўстраліі, Венесуэлы. Прэснаводны жэмчуг з даўніх часоў здабываўся ў Расіі, Шатландыі, Германіі, Кітаі, у краінах Паўночнай Амерыкі. Вырошчваецца штучна.

Выкарыстанне Шануецца як каштоўны камень. Выкарыстоўваецца для вытворчасці ювелірных упрыгожванняў (каралі, брошкі, пярсцёнкі, жамчужнае шыццё), нярэдка ў спалучэнні з каштоўнымі металамі і камянямі.

Літаратура Геаграфічныя паняцці і тэрміны. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-085-8

Спасылкі

Катэгорыя:Каштоўныя камяні Катэгорыя:Арганічныя мінералы Катэгорыя:Прадукты жывёльнага паходжання