Спесартын — даволі распаўсюджаны мінерал, сілікат з групы гранатаў.

Сярод іншых гранатаў спесартыны вылучаюцца перш за ўсё колерам — іх крышталі маюць сакавітую аранжава-жоўтую, чырвона-аранжавую, жоўта-карычневую афарбоўку. Вылучаюць таксама разнавіднасць спесартына — эспесандыт, які мае альмандынавы складнік. У спесартыне часта назіраюцца дробныя газава-вадкія ўключэнні. Названы па мясцовасці Шпесарт у Баварыі, дзе быў упершыню выяўлены.

Літаратура Спессарти́н // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 279—280.

Катэгорыя:Каштоўныя камяні Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Мінералы марганцу Катэгорыя:Мінералы алюмінію