Аліві́н — пародаўтваральны мінерал, магнезіяльна-жалезісты сілікат з формулай (Mg,Fe)2[SiO4]. У складзе алівіну 8—12 (часам да 20) % FeO і 45—50 % MgO. Разнавіднасці — хрызаліт, гіяласідэрыт, фаяліт-гартаналіт.

Уласцівасці Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае зярністыя, вострапрызматычныя крышталі. Колер аліўкава-зялёны, бутэлечна-зялёны, жоўты, карычневы, шэры. Бляск шкляны. Цвёрдасць 6,5—7 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3000—4200 кг/м³. Крохкі.

Паходжанне і распаўсюджанне Алівін з’яўляецца звычайным матэрыялам метэарытаў, знойдзены ў грунце Месяца. Зрэдку сустракаецца ў асадкавых пародах. З’яўляецца пародаўтваральным мінералам асноўных і ультраасноўных парод магматычнага паходжання.

Гл. таксама Хрызаліт Астэроід класа A

Літаратура  — С. 73.

Спасылкі Алівін у базе webmineral.com Оливин // Каталог Минералов

Катэгорыя:Мінералы магнію Катэгорыя:Мінералы жалеза Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Пародаўтваральныя мінералы