Нефрыт — мінерал класа сілікатаў, мікравалакністая разнавіднасць актыналіта, якая складаецца ў асноўным са зблытаных валокнаў амфіболаў — Ca2(Mg,Fe)5Si8O22(OH)2.
Назва Назва паходзіць ад — нырка, у сувязі з падабенствам да ныркі.
Апісанне Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Трапляецца ў выглядзе шчыльнага агрэгата найтанчэйшых пераплеценых валокнаў, чым абумоўлена яго вязкасць і трываласць. Колер аліўкава-, яблычна-, травяна-, цёмна-зялёны, радзей шэры, белы, чорны, вельмі рэдка — чырвоны. Размеркаванне колеру воблачна-плямістае.
Цвёрдасць 5,5—6,5. Шчыльнасць 2,9—3 г/см³.
Добра паліруецца. З прычыны выключна высокай вязкасці абломкі нефрыту вельмі складана раскалоць на кавалкі. Трываласць нефрыту параўнальная з добрымі гатункамі сталі.
Выкарыстанне Радовішчы прымеркаваны да серпенцінітаў, радзей да даламітавых мармураў, валуны і галька здабываюцца з россыпаў.
Каштоўны ювелірна-вырабны камень.
Гл. таксама Жад
Літаратрура
Спасылкі
Катэгорыя:Вырабныя камяні Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Мінералы кальцыю Катэгорыя:Мінералы магнію Катэгорыя:Мінералы жалеза