Рэнэ Антуан Рэамюр (;  — ) — французскі прыродазнавец, член Парыжскай АН (1708).

Асноўныя працы ў галіне фізікі, заалогіі і інш. У 1730 апісаў вынайдзены ім спіртавы тэрмометр, шкала якога пазначалася кропкамі кіпення і замярзання вады і была падзелена на 80 градусаў (гл. Градус Рэамюра). У вобласці заалогіі асвятліў пытанні біялогіі грамадскіх насякомых і тлей, адносіны насякомых да раслін; удакладніў функцыі асобін пчалінай сям'і.

Гл. таксама Градус Рэамюра

Літаратура Réaumur R. A. F. «L'art de convertir le fer forgé en acier et l'art d'adoucir le fer fondu». — Paris. 1722.

Катэгорыя:Фізікі Францыі Катэгорыя:Энтамолагі Францыі Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Памерлі ў дэпартаменце Маен