Рубін ( — чырвоны), , — мінерал, разнавіднасць карунда, адносіцца да класа аксідаў, трыганальная сінгонія.
Цвёрдасць рубіну 9 адзінак па шкале Моаса, шчыльнасць 3,97—4,05 г/см³, тэмпература плаўлення 2020—2040 °C.
Ад чырвонай шпінелі адрозніваецца па форме крышталёў, у іншых выпадках з вялікай цяжкасцю, напр. пад мікраскопам. Чырвоную афарбоўку надае прымешка хрому. Чырвоныя карунды называюцца рубінамі, сінія — сапфірамі.
Гл таксама Карунд
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Каштоўныя камяні Катэгорыя:Мінералы алюмінію Катэгорыя:Вокіслы і гідравокіслы (мінералы) Катэгорыя:Вокіслы (мінералы)