Саламон Рысінскі (; каля 1560, маёнт. Кабыльнікі, Віцебская зямля, Віленскае ваяводства — , Дзяляцічы, цяпер Навагрудскі раён) — вялікалітоўскі паэт-лацініст, філолаг, фалькларыст-парэміёлаг, пратэстанцкі дзеяч. Вядомы як першы, хто назваў сябе беларусам, а свой край Беларуссю.
Біяграфія Напэўна, сын дробнага шляхціча Фёдара Рысінскага герба «Астоя», уладальніка маёнтка Рысіна ў Полацкім ваяводстве (цяпер на тэрыторыі Расіі). Нарадзіўся ў час Лівонскай вайны (1558—1583), калі Рысіна апынулася ў зоне маскоўскай акупацыі. Атрымаў добрую пачатковую адукацыю, ведаў царкоўнаславянскую мову. У 1582 годзе вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце. Некалькі гадоў настаўнічаў у Жамойці і Малой Польшчы. У 1586 годзе паступіў у Альтдорфскі ўніверсітэт (паблізу Нюрнберга).
Запісаўся ў Альтдорфскі ўніверсітэт як Solomo Pantherus Leuсorussus, што і ёсць першай з вядомых цяпер беларускіх самаідэнтыфікацый. У 1588 годзе, у рукапісных каментарыях да прац Аўзонія, напісаных праз ліставанне Рысінскага з нямецкім сябрам Конрадам Рытэрсхаўзенам, назваў сваю краіну Leucorossia. Аднак у эпітафіі самаму сабе, у час, як яму здавалася, смяротнай хваробы, Рысінскі назваў сваю бацькаўшчыну традыцыйна проста Руссю. На думку Алега Латышонка, навуковай крыніцай гэтай самаідэнтыфікацыі Рысінскага быў, напэўна, «Лексікон» Яна Манчынскага, а грэчаская форма перакладу магла ўзнікнуць пад уплывам Юлія Пампонія Лета.
Па вяртанні ў ВКЛ, з 1596 года служыў Радзівілам — радца Крыштафа Пяруна, выхавацель яго сына Януша. Удзельнічаў у арганізацыі пратэстанцкай школы ў Слуцку, напісаў яе статут.
Быў адным з найпаважанейшых дзеячаў кальвінісцкай Літоўскай Ядноты. Выправіў і выдаў у польскім перакладзе Псалмы Давіда. Пераклаў на латынь з «мясцовай мовы» вершы Андрэя Рымшы.
Бібліяграфія Epistolarum Salomonis Pantheri libros duos. Aldorphii, 1587. Exercitationum epistolicarum ad Ausonium virum consularem libri duo. Aldorphii, 1589. Psalmy Dawida podlug dawnych not wierszem polskim. Lubecz ad Chronum, 1614. Proverbiorum Polonicorum a Solomone Rysinio Collectorum Centuriae Decem et Octo. Lubecz ad Chronum, 1618. Solomonis Rysinii Sarmatae, ad epistolas L. Annaei Senecae, philosophi Stoici, notarum sive conjecturarum liber. Noribergae, 1620. Trumpas pasakojimas apie garsiuosius sviesiausiojo didiko, Birzu ir Dubingiu kunigaikscio Kristupo Radvilos zygius. Vilnius: Lietuviu literaturos ir tautosakos institutas, 2000. 253 p.
Літаратура Korotynski, W. Salomon Rysinski. Studium // Kurier Wilenski. 1863, № 132. — S. 6. ; Lulewicz, H. Rysinski Salomon / H. Lulewicz // Polski Slownik Biograficzny, T. XXXIII/4, Z. 139. — Wroclaw etc., 1992. — S. 553—557. ; Narbutas, S. Risinskis, Saliamonas. Trumpas pasakojimas apie garsiuosius šviesiausiojo didiko Biržų ir Dubingių kunigaikščio Kristupo Radvilos žygius / parengė, iš lot. k. vertė ir pratarmę parašė S. Narbutas. — Vilnius : LLTI, 2000. — 253 p. ; Жлутка, А. А. Саламон Рысінскі / А. А. Жлутка // Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў : У 2 т. Т. 1. — Мінск: Беларуская навука, 2007. — С. 642—657; Латышонак, А. Навуковыя крыніцы самаакрэслення Саламона Рысінскага як беларуса / А. Латышонак // Рэфармацыя і грамадства: XVI стагоддзе : Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2005. — С. 126—131; Порецкий, Я. И. Соломон Рысинский: Solomo Pantherus Leucorussus (конец XVI — начало XVII в.) / Я. И. Порецкий. — Минск: Издательство БГУ, 1983. — 158 с.
Катэгорыя:Лацінамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Славісты Катэгорыя:Выпускнікі Альтдорфскага ўніверсітэта