Падзеі 7 сакавіка: Ландтаг Курляндыі далучыў герцагства да Расійскай імперыі. 13 кастрычніка: У Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Венгрыі, Прусіі і Расіі падпісалі канвенцыю аб 3-м падзеле Рэчы Паспалітай. 25 лістапада: Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад стальца Рэчы Паспалітай на карысць расійскай імператрыцы Кацярыны II. Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае спынілі сваё існаванне. 25 снежня: Створана Слонімская губерня на землях, якія адышлі да Расійскай імперыі па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай.

Нарадзіліся 2 студзеня: Хендрык ван дэ Сандэ Бакхёйзен, нідэрландскі мастак 24 верасня: Антуан Луі Бары, французскі скульптар і жывапісец (пам. 25.6.1875)

Памерлі 31 жніўня: Франсуа-Андрэ Данікан Філідор, французскі шахматыст.