Падзеі 28 студзеня: Заснавана Мінская рымска-каталіцкая духоўная семінарыя. 2 ліпеня: Падчас Егіпецкага паходу Напалеона Банапарта быў узяты партовы горад Александрыя. 21 ліпеня: Паводле загада Паўла I расійскае войска накіравалася на дапамогу Аўстрыі ў вайне з Францыяй. 28 лістапада: Расійскі імператар Павел I выбраны гросмайстрам Мальтыйскага ордэна.

Нарадзіліся 19 студзеня: Агюст Конт, французскі філосаф. 26 красавіка: Эжэн Дэлакруа, французскі мастак. 29 ліпеня: Карл Блехен, нямецкі мастак

Памерлі 12 лютага: Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні кароль Рэчы Паспалітай (нар. 17.1.1732). 12 мая: Джордж Ванкувер, англійскі мараплавец і даследчык (нар. 22.6.1757) 25 мая: Асмус Якаб Карстэнс, дацкі і нямецкі мастак 4 чэрвеня: Джакама Казанова, вядомы італьянскі авантурыст, падарожнік і пісьменнік (нар. 2.4.1725) 10 лістапада: Габрыэль Лянкевіч, рымска-каталіцкі дзеяч, педагог, архітэктар (нар. 15.3.1722) 4 снежня: Луіджы Гальвані, італьянскі фізік і ўрач (нар. 9.9.1737)