Падзеі

1 студзеня: Жан-Жакам Дэсалінам абвешчана незалежнасць Гаіцянскай рэспублікі. 15 лютага: Вярхоўным правадыром сербскага паўстання супраць асманскага валадарства быў абраны Карагеоргій. 21 лютага: У Вялікабрытаніі паравоз упершыню праехаў з ваганеткамі, тым самым правёўшы першы ў свеце цягнік. 27 сакавіка: У Аўстраліі на рацэ Хантэр заснавана новае паселішча, якое затым атрымала назву Ньюкасл. 14 мая: Экспедыцыя Льюіса і Кларка рушыла ўздоўж ракі Місуры праз землі мандан. 18 мая: Напалеон I абвешчаны французскім імператарам. 11 жніўня: Створана Аўстрыйская імперыя Францам II. 1 верасня: Нямецкі астраном Карл Людвіг Хардынг адкрыў трэці астэроід Юнону. 2 снежня: Каранацыя Напалеона I прайшла ў саборы Парыжскай Божай Маці. 12 снежня: Іспанія аб’яўляе вайну Вялікабрытаніі. 21 снежня: Закон гарантаваў яўрэям свабоду веравызнання, але вызначаыў мяжу аселасці ў заходніх губернях Расійскай імперыі.

Нарадзіліся 14 сакавіка: Ёган Штраўс, бацька, аўстрыйскі кампазітар (пам. 25.9.1849) 23 красавіка: Марыя Тальёні, балерына 1 чэрвеня: Міхаіл Іванавіч Глінка, рускі кампазітар (пам. 15.2.1857) 30 жніўня: Аляксандр Ходзька, паэт, фалькларыст, славіст, усходазнавец (пам. 27.12.1891) 28 кастрычніка: П'ер Франсуа Ферхюльст, бельгійскі матэматык (пам. 15.2.1849) 23 лістапада: Франклін Пірс, 14-ы Прэзідэнт ЗША (пам. 8.10.1869)

Памерлі 6 лютага: Джозеф Прыстлі, святар, хімік (нар. 13.3.1733) 12 лютага: Імануіл Кант, нямецкі філосаф (нар. 22.4.1724) 12 ліпеня: Аляксандр Гамільтан, 1-ы міністр фінансаў ЗША (нар. 11 студзеня 1755 або 1757) 29 кастрычніка: Джордж Морленд, англійскі мастак 1 лістапада: Іаган Фрыдрых Гмелін, нямецкі ўрач, батанік і хімік (нар. 8.8.1748)