1812 — высакосны год, пачаўся ў сераду. 1812 год нашай эры, 812 год 2 тысячагоддзя, 12 год XIX стагоддзя, 2 год 2-га дзесяцігоддзя XIX стагоддзя, 3 год 1810-х гадоў. Падзеі 16 мая: Заключаны Бухарэсцкі мірны дагавор, заканчэнне Руска-турэцкай вайны. 24 чэрвеня: Напалеон загадаў пачаць пераправу цераз Нёман вышэй Коўна, пачалася Вайна 1812 года ў Расіі. 18 ліпеня: У Расіі ў час вайны з Францыяй створана апалчэнне. 19 жніўня: Падчас англа-амерыканскай вайны амерыканскі фрэгат «Канстыт’юшан» перамагае брытанскі фрэгат «Гер’ер» ля берагоў Новай Шатландыі. 7 верасня: Адбылася Барадзінская бітва, найбуйнейшая бітва вайны 1812 года паміж рускай і французскай арміямі. 14 верасня: Напалеон заняў Маскву без бою. 29 лістапада: Падчас пераправы праз Бярэзіну ў ходзе адступлення Напалеон I Банапарт, не чакаючы адсталых войскаў і абозаў, загадаў спаліць масты.
Нарадзіліся 6 красавіка: Аляксандр Герцэн, расійскі грамадскі дзеяч, публіцыст, філосаф 12 мая: Эдвард Лір, англійскі мастак і паэт 9 чэрвеня: Іаган Готфрыд Гале, нямецкі астраном
Памерлі 23 лютага: Эцьен Луі Малюс, французскі інжынер, фізік і матэматык (нар. 23.7.1775) 4 сакавіка: Іахім Храптовіч, грамадскі і дзяржаўны дзеяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай. 21 верасня: Эмануэль Шыканедэр, нямецкі оперны спявак, імпрэсарыё, драматург і лібрэтыст (нар. 1.9.1751)