Падзеі 8 лютага: Завершылася двухдзённая бітва пры Прэйсіш-Элаў паміж рускай і французскай арміямі. 15 чэрвеня: Напалеон разграміў пры Фрыдландзе рускую армію Бенінгсена. 9 ліпеня: Зацверджаны Тыльзіцкі мір паміж Францыяй, Прусіяй і Расіяй. 22 ліпеня: Напалеон зацвердзіў Канстытуцыю Герцагства Варшаўскага, утворанага на польскіх землях, вызваленных ад Прусіі.
Нарадзіліся 27 лютага: Генры Лангфела, амерыканскі паэт і празаік (пам. 24.3.1882) 4 ліпеня: Джузэпэ Гарыбальдзі, герой Рысарджымента (пам. 2.6.1882) 24 верасня: Тэадор Хоземан, нямецкі мастак 14 лістапада: Агюст Ларан, французскі хімік-арганік (пам. 15.4.1853)
Памерлі 17 сакавіка: Казімір Нарбут, мысліцель-асветнік, прадстаўнік эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва ў Беларусі і Літве (нар. 3.1.1738) 5 жніўня: Жанна Барэ, французская падарожніца 6 снежня: Ніклас Лафрэнсен, шведскі мастак 19 снежня: Фрыдрых Мельхіёр Грым, нямецкі публіцыст і дыпламат