Вуліца Кірава — вуліца ў цэнтральнай частцы Мінска, у Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах.

Гісторыя 22 снежня 1934 года названа ў гонар Сяргея Міронавіча КіраваЭкскурсія па Менску 1929 года: вакзал — Залатагорскі касцёл . Раней дзве самастойныя вуліцы зваліся Міхайлаўскай (пазней — 11 ліпеня) і Магазіннай (пазней — Універсітэцкай).

Апісанне Размешчана паміж вуліцай Бабруйскай у раёне Прывакзальнай плошчы і вуліцай Янкі Купалы. Перасякае вуліцы: Свярдлова, Валадарскага, Камсамольскую, Леніна, Энгельса, Чырвонаармейскую. Побач размешчаны станцыі метрапалітэна Плошча Леніна, Купалаўская і Кастрычніцкая.

Нумарацыя дамоў — ад Прывакзальнай плошчы. На вуліцы размешчаны: «Вароты Мінска»вул. Кірава, 1 і 2, Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусьвул. Кірава, 8, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусьвул. Кірава, 15, стадыён «Дынама», Выканкам СНДвул. Кірава, 17 / вул. Камсамольская, 38, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусьвул. Кірава, 14 / вул. Леніна, 19, дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТАвул. Кірава, 26.

Забудова

Няцотны бок № 1 (вул. Бабруйская, 13, вул. Ленінградская, 7) — «Вароты Мінска» (1947—1952, архітэктар Барыс Рубаненка) — № 3 — будынак (1940—1950-я) — № 5 — Будынак былой жаночай гімназіі (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — № 11 (вул. Валадарскага, 26) — Будынак былога ўпраўлення Лібава-Роменскай чыгункі (1911) — № 13 — Будынак былой гасцініцы «Свіслач» (1938) — Прасторавая кампазіцыя са шкла і металу (1970 — 1980-я) —

№ 15 — чатырохпавярховы будынак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі (1952; архіт. П. Іваноў, перабудаваны ў 1974 годзе, архіт. У. Вараксін і Г. Заборскі) —

№ 17 — чатырохпавярховы будынак Мінскага абласнога камітэта КПБ (1953—1956; архітэктары А. Воінаў і Л. Усава). Цяпер у будынку размяшчаецца . —

№ 19 (вул. Камсамольская, 35) — чатырохпавярховы жылы дом з элементамі стылю канструктывізм (1929; архіт. Г. Кавокін) — № 21 — Будынак (пачатак ХХ стагоддзя) — № 23 — будынак фабрыкі «Вікторыя» (1913—1914, 1950-я) — № 25 — Будынак (пачатак ХХ стагоддзя) — № 29 (вул. Леніна, 17) — будынак Упраўлення Беларускай чыгункі (канец ХІХ стагоддзя, 1950-я, архітэктар В. Гусеў і М. Барсукоў) — № 33 — Будынак (1930-я) — Комплекс забудовы (ХХ стагоддзе) вул. Кірава — вул. Энгельса — вул. Чырвонаармейская — вул. К.Маркса — № 51 (вул. Янкі Купалы, 9) — будынак (1940—1950-я) —

Цотны бок № 2 (вул. Бабруйская, 15, вул. Ульянаўская, 34) — «Вароты Мінска» (1947—1952, архітэктар Барыс Рубаненка) — № 4 — будынак (1940—1950-я) — № 6 (вул. Свярдлова, 22) — будынак (1940—1950-я) — Гэты дом з-за архітэктурнай формы атрымаў ад мінчан мянушку «падкова». Гл.: Городской фольклор Минска: «бигуди», «гарлем», «помойка» и другое //Інтэрфакс

№ 8 — будынак Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь (корп. 1) і Міністэрства спорту Рэспублікі Беларусь (корп. 2) (архітэктары В. Аладаў, А. Жалдакоў, А. Смольскі). Пабудаваны як будынак Міністэрства гандлю і Спорткамітэта БССР. № 8 — Бізнес-цэнтр «Kiroff» № 8 — Спартыўная арэна стадыёна «Дынама», уваходная аркада (1934, 1947—1954) — № 16 (вул. Энгельса, 24) — будынак (1937) —

Гл. таксама Спіс вуліц Мінска

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Вуліца Кірава на сайце Minsk Online

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Кірава вуліца Кірава вуліца Катэгорыя:Вуліцы Беларусі, названыя ў гонар Сяргея Кірава