Парламенцкія выбары ў Даніі прайшлі 15 верасня 2011 года.
Былі выбраны 179 дэпутатаў Фолькетынга — 175 ад уласна Даніі, па 2 ад Фарэрскіх астравоў і Грэнландыі. 135 дэпутатаў абіраюцца прапарцыйным галасаваннем у 10 выбарчых акругах (месцы размяркоўваюцца па метаду д'Онта), яшчэ 40 месцаў раўнамерна размяркоўваюцца для адлюстравання адэкватнай карціны пераваг выбаршчыкаў (месцы размяркоўваюцца па метаду Сент-Лагю). Выбарчы бар'ер для праходжання ў парламент складае 2% галасоў.
Вынікі Па папярэдніх даных, па выніках выбараў лідыруе апазіцыйная кааліцыя (Сацыял-дэмакратычная партыя, Сацыяльна-ліберальная партыя, Сацыялістычная народная партыя і Чырвона-зялёная кааліцыя)Па папярэдніх даных на ўсеагульных выбарах у Даніі лідыруе апазіцыя. Адпаведна, новым прэм'ер-міністрам Даніі можа стаць Хеле Торнінг-Шміт. Аднак па выніках выбараў у самой Даніі «Чырвоная кааліцыя» атрымала 89 месцаў, у той час як для кантролю над Фолькетынгам патрабуецца 90 дэпутацкіх месцаў. Адпаведна, вырашальнай для фарміравання левацэнтрысцкага ўрада стане пазіцыя фарэрскіх і грэнландскіх дэпутатаў. Вынікі галасавання ў Даніі Партыя; удзел у кааліцыяхЧ — «Чырвоны альянс», С — «Сіні альянс» ГаласоўResultater - Hele landet Месцаў Δ Венстрэ С 948 291 (26,7%) 47 1 Сацыял-дэмакраты Ч 881 534 (24,9%) 44 1 Дацкая народная партыя С 436 335 (12,3%) 22 3 Сацыяльна-ліберальная партыя Ч 336 149 (9,5%) 17 8 Сацыялістычная народная партыя Ч 326 118 (9,2%) 16 7 Чырвона-зялёная кааліцыя Ч 236,982 (6,7%) 12 8 Ліберальны альянс С 176 473 (5,0%) 9 4 Кансерватыўная народная партыя С 174 563 (4,9%) 8 10 Хрысціянскія дэмакраты С 28 157 (0,8%) 0 Незалежныя 1832 (0,1%) 0 Вынікі галасавання на Фарэрскіх астравах Партыя саюза 6361 (30,8%) 1 Сацыял-дэмакратычная партыя 4328 (21,0%) 1 1 Вынікі галасавання ў Грэнландыі
Катэгорыя:Выбары 2011 года Катэгорыя:Верасень 2011 года Катэгорыя:Выбары ў Даніі Катэгорыя:Падзеі 15 верасня Катэгорыя:2011 год у Даніі