Жо́ржы Ферна́нду Бра́нку ды Сампа́ю (, //, , , Партугалія — , Аэйраш, Партугалія) — партугальскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Партугальскай Рэспублікі з 1996 па 2006 (перавыбраны на другі тэрмін у 2001).

Біяграфія Нарадзіўся 18 верасня 1939 года ў Лісабоне.

Скончыў юрыдычны факультэт Лісабонскага ўніверсітэта ў 1961 годзе. З 1978 — сябра сацыялістычнай партыі Партугаліі, старшыня партыі з 1989 па 1991. У 1979—1984 — член Еўрапейскай камісіі па правах чалавека. У 1989—1995 — мэр Лісабона.

Па заканчэнні другога прэзідэнцкага тэрміна ў маі 2006 года Бранку ды Сампаю быў прызначаны спецыяльным прадстаўніком Генеральнага Сакратара ААН па глабальным плане барацьбы з туберкулёзам.

У 2005 годзе прымаў удзел у Лісабонскім паўмарафоне. Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Памёр 10 верасня 2021 года ў АэйрашыУмер бывший президент Португалии Жоржи Сампайю.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Прэзідэнта Партугальскай Рэспублікі

Катэгорыя:Прэзідэнты Партугаліі Катэгорыя:Члены Сацыялістычнай партыі, Партугалія Катэгорыя:Мэры Лісабона