Японцы () — народ ва Усходняй Азіі, асноўнае насельніцтва Японіі. Жывуць таксама ў іншых краінах Азіі, Заходняй Еўропы, Паўночнай і Лацінскай Амерыкі. Агульная колькасць — (2022)Japanese.

Паходжанне

Даследаванні паказалі, што сучасная японская папуляцыя генетычна паходзіць з трох асноўных кампанентаў: Першыя людзі пачалі засяляць Японскія астравы каля 30 тысяч гадоў таму. Пасля апошняга ледніковага максімуму (перыяд Дзёмон — мезаліт і неаліт) яны жылі на астравах ў ізаляцыі; У пачатку перыяду Яёй (2 300 гадоў таму) на тэрыторыю Японіі прыйшлі мігранты з Паўночна-Усходняй Азіі (старажытнае насельніцтва басейна Амура і Ляадунскага паўвострава); Праз невялікі прамежак часу, у перыяд Кафун, адбыўся перанос генетычных алеляў ад усходнеазіяцкай папуляцыі блізкай да ханьцаўГенетики выявили три предковые группы современных японцев.

Унутраныя групы

Ямата Асноўная частка японцаў Японскіх астравоў адносіцца да субэтнічнай групы ямата (), назва якіх паходзіць ад аднайменнай правінцыі, адкуль згодна традыцыі пачалося пашырэнне Японскай імперыі ў старажытнасці. Першапачаткова яна ўжывалася ў дачыненні да японцаў сярэдневякоўя. З канца XIX стагоддзя, калі да Японіі былі далучаны каланіяльныя валоданні, так сталі называць японскіх перасяленцаў, каб адрозніваць іх ад карэннага насельніцтва, а таксама прадстаўнікоў іншых ускраінных тэрыторый, што сяліліся ў калоніях. Ямата вызначаліся як прадстаўнікі асобнай расыPierre‑François Souyri, Criticising Colonialism in pre‑1945 Japan. У нашы дні назва ямата ўжываецца для падкрэслівання культурных адрозненняў ад рукюйцаў, айнаў і банінцаў.

Буракумін Буракумін ( «вясковыя жыхары») — спадчынны пласт грамадства, які вылучыўся ў феадальны перыяд, паколькі яго прадстаўнікі займаліся «нячыстымі» з пункту гледжання будызму прафесіямі мяснікоў, гарбароў, магільшчыкаў, катаў і звычайна жылі адасоблена ў паселішчах каля гарадоў. Ніжэйшыя з такіх ізгояў эта маглі быць бяскарна забітыя самураямі, калі здзяйснялі злачынстваJapan’s hidden caste of untouchables. У 1871 годзе яны атрымалі грамадзянскія правы, роўныя з астатнімі японцамі, аднак у адносінах да іх захавалася прымхлівае стаўленне. Напрыклад, лічылася, што яны маюць цёмныя пляміны падпахамі.

У нашы дні буракумін складаюць ад 1 да 4 млн чалавек. Яны не абавязкова заняты «нячыстымі» прафесіямі, але іх сацыяльная дыскрымінацыя пры кантактах з іншымі японцамі, прыёме на працу і заключэнні шлюбаў не знікаеL. Keith Brown, Ethnic Diversity and the Origins of the Japanese. Значная колькасць буракумін вымушана супрацоўнічае з якудза. З 1922 года дзейнічае рух за правы «недатыкальнай» часткі грамадства. З 1980-х гадоў ён мае падтрымку з боку дзяржаўных органаў.

Рукюйцы

Рукюйцы () — карэнныя насельнікі астравоў Рукю, якія разглядаюцца ў Японіі як адметная субэтнічная група японцаў. У XV — XIX стагоддзях існавала асобная Рукюйская дзяржава, анексаваная Японіяй толькі ў 1879 годзе. Гэта значыла страту традыцыйных форм кіравання і кантролю над зямлёй і рэсурсамі, а таксама выцісканне іх моўных і культурных асаблівасцейRyukyuans (Okinawans) — Minority Rights Group. У другой палове XX стагоддзя ўзнік рух за правы рукюйцаў. У 2008 годзе Камітэт па правах чалавека ААН заклікаў Японію прызнаць рукюйцаў карэнным народам з адпаведнымі праваміThe Okinawa Problem: The Forgotten History of Japanese Colonialism and Ryukyuan Indigeneity.

Культура

Народная матэрыяльная культура японцаў шмат у чым адаптавана да спецыфічных умоў Японскага архіпелага, дзе большасць тэрыторый пакрыты гарамі, часцяком здараюцца землетрасенні, існуюць істотныя кліматычныя адрозненні паміж поўднем і поўначчу.

Кухня

Японскія кулінарныя традыцыі фарміраваліся з сярэднявечча, калі для захавання прадуктаў пачала шырока ўжывацца ферментацыя, былі распрацаваны асноўныя прыправы, з’явіліся соевае малако, прэсны хлеб, рысавая і грачаная локшына, ежа з кавалкаў рыбы і ферментаванага рысу — правобраз сучасных сушы. Пры імператарскім двары падтрымліваўся пэўны этыкет піцця сакэ, ужываліся палачкі для ежыHistory of Japanese Cuisine. У перыяд Эда японцы пазнаёміліся з такімі прадуктамі, як бульба, кукуруза, фасоля, чырвоны перац. Асноўнымі месцамі развіцця кулінарнага мастацтва сталі гарады, дзе дзейнічалі спецыялізаваныя гастранамічныя ўстановы для заможных гараджанNobuo Harada, A Peek at the Meals of the People of Edo . Простыя рамеснікі снедалі двойчы на дзень — зранку і пасля працы. Іх звычайная ежа складалася з варанага рысу, марынаванай гародніны і зялёнага чаю. Прыкладна тым жа самым сілкаваліся простыя самураі. Буйныя феадалы звычайна мелі некалькі памяшканняў для прыгатавання ежы і арганізоўвалі супольныя застоллі для шматлікіх сваякоў і служак.

Тым не меней, традыцыі харчавання ў Японіі не бесперапынныя. У перыяд Мэйдзі часцей пачалі ўжываць мяса і яйкі. Калі раней было вядома ўжыванне кацінага і сабачага мясаHanley, S. Everyday Things in Premodern Japan: The Hidden Legacy of Material Culture, то да канца XIX стагоддзя яно перастала карыстацца попытам. Затое пашырыўся попыт на ялавічыну. Стылістыка прыгатавання ежы спрасцілася. Усе прадукты былі падзелены на пяць каляровых груп (зялёны, чырвоны, жоўты, белы і чорна-фіялетавы) і шэсць густаў (горкі, кіслы, салодкі, востры, салёны і далікатны)Japan — Food in Every Country. У нашы дні японцы часцей ужываюць еўрапейскія прадукты і стравы — малочныя вырабы, дражджавы хлеб, піва, піцу, марынаваныя селядцы і г. д.

Вопратка Сучаснае японскае традыцыйнае адзенне вафуку () уключае кімано, розныя аксесуары да яго, а таксама абутак. Кімано ў выглядзе прамых лапікаў тканіны, сшытых разам, вядома з IX — XII стагоддзяў.The Surprising History of the Kimono Да перыяду Эда яно ператварылася ў верхнюю вопратку для мужчын і жанчын, якая называлася касадэ («кароткія рукавы»). Касадэ апранаў кожны японец, незалежна ад узросту, полу і сацыяльна-эканамічнага становішча. У тых рэдкіх выпадках, калі японец уступаў у кантакт з іншаземцамі, прыкметным адрозненнем было тое, што яны не мелі касадэ. Канчатковы выгляд і назву кімано набыло толькі ў перыяд Мэйдзі. Іншая традыцыйная верхняя вопратка: лёгкія строі самуэ і дзынбэйThe difference between Samue and Jinbei, прасторныя доўгія штаны хакама, кашуля шытагіShitagi — Samurai Shirt used as Armor, а таксама рукюйскае адзенне русоу.

Традыцыйны абутак часцяком нагадвае сандалі. У мінулым ён вырабляўся з саломы, канапланых вяровак або дрэва, хаця ў нашы дні ўжываюцца і сучасныя матэрыялы. Абутак гета на драўлянай аснове з высокім уздымам першапачаткова выкарыстоўваўся як рабочы, але пазней стаў паўседзённым. Скураны абутак дзіка-табі, падобны на боты, пашырыўся толькі ў пачатку XX стагоддзя.

Паселішчы thumb|Дом Хакогі, першапачаткова ўзведзены ў 806 годзе. Традыцыйная народная архітэктура японцаў пачала складвацца ў эпоху Кафун, калі сялянскія і арыстакратычныя паселішчы набылі тып сядзібы. Сялянскія сядзібы мелі ясна акрэсленыя межы, былі разлічаны на адну пашыраную сям’ю і ўключалі жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Сядзібы арыстакратаў агароджваліся, знутры змяшчаліся склады для збожжа і зброі. Пахаванні арыстакратаў адбываліся ў асобных курганахVillage settlement patterns: the homestead emerges. Гэта сведчыла пра жорсткі сацыяльны падзел грамадства, самастойнасць асобных гаспадарак знутры абшчыны, з’яўленне матэрыяльнай асновы для культу сямейных продкаў. У далейшым вялікія сялянскія паселішчы набылі раскіданую планіроўку, калі сямейныя сядзібы будаваліся на прыдатных надзелах на пэўнай дыстанцыі адна ад іншай. Арыстакратычныя паселішчы ўмацоўваліся і набылі замкнёную планіроўку. Вакол іх паступова фарміраваліся гарадскія паселішчы з прамавугольнай планіроўкай. На Хакайда пераважалі сядзібы хутарскога тыпу.

Архітэктурныя асаблівасці шмат у чым вызначаліся геаграфіяй. Вільготны клімат вымушаў ладзіць высокія выбітныя дахі для абароны жытла ад сезонных тайфунаў. Найбольшае распаўсюджанне набылі лёгкія каркасныя канструкцыі з падлогай, прыўзнятай над зямлёй, са стойкамі, што абапіраюцца на падмуркавы камень. Такі тып пабудовы «падскокваў» падчас землятрусаўJapanese — Settlements. Прыкладам з’яўляецца стыль сельскіх хат гасшо (), захаваны ў гістарычных вёсках Сіракава-го і ГакаямаHistoric Villages of Shirakawa-go and Gokayama. Ён вядомы з XVII стагоддзя. Сваю назву стыль набыў дзякуючы высокім двухсхільным дахам, што нагадваюць аднайменны малітоўны знак дзвюх злучаных далоняўJapan Atlas: Gassho-style Farmhouses. Структурная прастора хат гасшо знутры падзелена на тры ці чатыры ўзроўні для жылля і працы (напрыклад, для вырошчвання шаўкавічных чарвякоў і вырабу паперы).

У XVII — XVIII стагоддзях у гарадах распаўсюдзіўся стыль драўляных пабудоў мачыя (). Яны нагадвалі доўгія вузкія прамавугольнікі з 2 паверхамі, што ўзводзіліся ўздоўж вуліцы. На першым паверсе пярэдняя вузкая частка адводзілася для крамы, у задняй месціліся жылыя памяшканні, якія выходзілі да маленькіх унутраных дворыкаў. Дамы будаваліся шчыльна адзін да іншага, так што стваралі ўражанне асобнага блоку адзінай выцягнутай канструкцыі. Сапраўды, часцяком мачыя пэўнай вуліцы мелі аднаго ўладальніка, які здаваў іх у арэнду.

Сядзібы арыстакратаў у значнай ступені змяніліся ў перыяд панавання стылю шоін (; XV — сярэдзіна XIX стагоддзяў)Shoin Architecture, для якога былі характэрны шырокія ўнутраныя прасторы для баўлення часу і дэманстрацыі сваёй магутнасці. Ядро рэзідэнцыі складаў цэнтральны будынак амоя (). Ад яго вялі калідоры, звязаныя з меншымі па памерах дадатковымі пабудовамі, падзеленыя рассоўнымі дзвярыма ці перагародкамі. Важную ролю адыгрываў вялікі прыёмны пакой, накрыты дахоўкай, са скляпеністай столяй, утрымоўваемай скошанымі калонамі. Падлогу крылі цыноўкамі татамі, на сцены чаплялі ў шахматным парадку паліцы, ад дажджу пакой ахоўвалі драўляныя аканіцы.

У эпоху Мэйдзі японскія архітэктары стваралі жытлы, якія знешне нагадвалі еўрапейскія, аднак унутраныя пакоі заставаліся традыцыйнымі для краіныChristine Manzano Visita, JAPANESE CULTURAL TRANSITION: MEIJI ARCHITECTURE AND THE EFFECT OF CROSS-CULTURAL EXCHANGE WITH THE WEST. Вясковыя паселішчы набылі лінейную планіроўку, паколькі ўзводзіліся ўздоўж дарог. Хуткі рост гарадоў суправаджаўся будаўніцтвам меншых спадарожных паселішчаў, дзе жылі рабочыя прадпрыемстваў і абслуга гараджан. З цягам часу яны зліваліся з асноўным горадам і ператвараліся ў прадмесці. Пасля адукацыйнай рэформы 1949 года ў цэнтрах паселішчаў узніклі грамадскія цэнтры комінкан ()It is Time for Japanese Kominkan to Flower Again, дзе размяшчаліся школы, бібліятэкі, арганізоўваліся супольныя мерапрыемствы.

Грамадства thumb|Сям’я японскага бізнесмена Араі Роічы ў 1933 годзе. Першаснай сацыяльнай адзінкай з’яўляецца сям’я. З ёю шчыльна звязаны асоба, рэпутацыя, абавязкі і адказнасць чалавека. Сям’я разглядаецца як кадзокуFamily — Japanese Culture — Cultural Atlas — грамадская ячэйка, род, у мінулым — прыналежнасць да родавых прывілегій, а таксама як сэSatoshi Sakata, Historical Origin of the Japanese Ie System — сямейная гаспадарка. Відавочна, сям’я як злучнасць жыхароў адной сялянскай сядзібы вылучылася ўжо ў эпоху Кафун. З ёю непарыўна злучаны культ продкаў, што практыкуецца ў сінтаізме. Пад уплывам будызму і канфуцыянства ідэалам сям’і было пашыранае аб’яднанне з трох пакаленняў сваякоў. Яна павінна была ўключаць слуг, рабочых, прынятых на выхаванне дзяцей. На чале такой сям’і стаяў бацька, які перадаваў спадчыну старэйшаму сыну. У рэчаіснасці, ідэал часцяком быў недасяжным з-за малой працягласці жыцця, унутрысямейных канфліктаў, адсутнасці дзяцей. Апошняе часцяком вырашалася дзякуючы ўсынаўленню. Усынаўлялі не толькі малых дзяцей, але і зяцёў. Да XIX стагоддзя нормай лічылася палігінія.