Пакроўка — хутар у Парыцкай воласці Бабруйскага павета, пазней Чыркавіцкага сельсавета, праіснаваў да 1939 года.

Гісторыя Упершыню адзначаны на карце пад 1876 годам, у апублікаваным «Атласе» генерал-лейтэнанта Аляксея Афінагенавіча Ільіна(1832—1889)Подробный атласъ Россiйской имперiи съ планами главныхъ городовъ./А. Ильина. -СПб.:Издательство Издание картографического заведения,1876. — с.33. http://runivers.ru/maps/podratlas/33. Таксама ўзгадваецца пад 1887 годам ў «Слоўніку гераграфічным Каралеўства Польскага і іных зямель славянскіх», як карчма ў павеце Бабруйскім, пры гасцінцы з Парыч да Якімаўскай слабады, паміж вёскамі Ракшын і Чыркавічы, ў Парыцкай воласці.Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskichTom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. — s.544. У 1920-х гадах ператварыўся ў пасёлак, які складаўся з дзвюх частак. Па перапісу 1926 года вядома, што ў пасёлку Пакроўка 1-ая (5 гаспадарак і 31 жыхар) ды Пакроўка 2-ая (7 гаспадарак і 33 жыхара) Посёлкі маюць вытворчасць па рабленню цэглыДулеба Г. И.,Курилович Г. М. Населённые пункы Светлогорского района, которые не существуют или переименованы. — Доступ ппраз интэрнэт: http://www.parichi.by/ispolcom/. У часы калектывізацыі сельскай гаспадаркі (1939 год) расселены ў вёску ЧыркавічыРаманцоў В. Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. — Мінск:Галіяфы, 2011. — с.163.

Выбітныя ўраджэнцы Пётр Міхайлавіч Стэфаноўскі (1903—1976) — Герой Савецкага Саюза (1948), лётчык-выпрабавальнік 1 класа, генерал-маёр авіацыі (1944), аўтар сусветнага рэкорда вышыні палёту на планеры (10360 метраў) і трох кніг успамінаў і публіцыстыкі.

Літаратура

Раманцоў В. Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. — Мінск:Галіяфы, 2011. — с.163-175 Стефановский Пётр Михайлович. // Земляки: история Светлогорска в лицах. — Мозырь,2001. — с.102.

Катэгорыя:Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Светлагорскага раёна