Аслі́ннік двухгадовы (Oenothéra biénnis) — двухгадовая расліна сямейства , родам з Паўночнай Амерыкі. У садаводстве разводзяць сарты гібрыднага паходжання.

Назва

Асліннік двухгадовы, дзівана дзікаяFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, бабек польны, дзяванна дзікая, сініла, кавальнікЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., палявая ляўконія Ботанический словарь, Спб, 1878.

Батанічнае апісанне

thumb|left| Двухгадовая расліна са стрыжневым глыбокім коранемЛекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича). На першы год дае разетку лісця, прылеглага да глебы, лісце да 10—20 см даўжынёй, падоўжана-яйкападобнае ці авальнае, на другі — прамое, крэпкае, пакрытае кароткімі мяккімі валасамі сцябло вышынёй 60—100 см, якое нясе доўгае суквецце-гронку.

Прыкаранёвае лісце эліптычнае, з хвосцікамі, звужаецца да аснавання, востраканцовае; сцябловае лісце амаль сядзячае, шырокаланцэтнае, з дробназубчастым краем, да 5—7 см даўжынёй.

thumb|left|Суквецце Кветкі буйныя, цытрынава-жоўтыя, пялёсткі даўжынёй да 2 см, з выманнем, тычынак 8.

Цвіце асліннік з чэрвеня па верасень, плоданасіць пачынае з канца ліпеня.

Насенне thumb|Плады Плод — кароткая цыліндрычная, чатырохгранная каробачка.

Паколькі кожны асноўны або бакавы парастак нясе да 120 кветак, гэта расліна можа добра рассявацца. Кожная капсула змяшчае да 200 насенін, афарбоўка якіх вар’іруе ад цёмна-карычневай да чорнай. Насенне каля міліметра даўжынёй, трохкутнае.

Распаўсюджванне

Натуральны арэал — Паўночная Амерыка. Быў завезены ў Еўропу ў XVII стагоддзі, а затым распаўсюдзіўся далей на ўсход. Зараз у Еўропе атрымаў такое шырокае распаўсюджванне, што ўспрымаецца большасцю насельніцтва як мясцовы від.

Зараз у дзікім выглядзе расце ў сярэдняй паласе Расіі, а таксама ў Перадкаўказзі і на Далёкім Усходзе, у Сярэдняй Азіі, у Беларусі сустракаецца паўсюдна, месцамі ў значнай колькасці.

Аддае перавагу злёгку ўвільготненым месцапражыванням. Так, яго можна сустрэць на пясчаных наносах па берагах рэк, у поймах. Таксама з’яўляецца рудэральнай раслінай — расце па абочынах дарог, насыпаў, на склонах, узлесках, на пустазельных месцах.

Хімічны склад

Расліна ўтрымлівае фітастэрыны, дубільныя рэчывы, у кветках маецца фарбавальнае рэчыва, трава змяшчае каўчук, арганічныя кіслоты, і флаваноідыJakub Mowszowicz: Flora jesienna. Przewodnik do oznaczania dziko rosnących jesiennych pospolitych roślin zielnych. Warszawa: WSiP, 1986. ISBN 83-02-00607-6..

Гаспадарчае значэнне thumb|Дэкаратыўная гібрыдная форма Меданосная, кармавая, харчовая, лекавая, алейная і дэкаратыўная расліна.

У кветкаводстве асліннік атрымаў распаўсюджанне як прыгожаквітнеючая расліна. Разводзяцца гібрыдныя сарты аслінніку. Як дэкаратыўную расліну рэкамендуюць высейваць ў лесапарках на больш-менш урадлівых пясках, на чыгуначных і шашэйных насыпах і схілах.

У кожнай кветцы ёсць вялікая кропля нектару, лёгкадаступная пчолам і дастатковая для напаўнення іх мядовага зобіка. Мёдапрадуктыўнасць да 40 кг/га. Пылок з аслінніку пчолы не збіраюць. Ён жоўтага колеру, вельмі ліпне да цела пчалы і ў палёце цягнецца за ёй доўгімі ніткамі, якія застаюцца на прылётнай дошцы.

У маладым узросце, калі сцябло яшчэ не агрубела, асліннік добра есць скот. Ён прыдатны для сіласавання, вараныя карані ядуць свінні.

Сцеблавае валакно прыдатнае для вытворчасці грубай пянькі. Насенне ўтрымлівае 28,4 % алею, па іншых дадзеных — 40—50 %. У некаторых краінах Заходняй Еўропы вырошчваюць як алейную культуру (1 га пасеваў дае да 200 кг масла).

Карані можна спажываць у ежу як сырымі, так і варанымі.

Асліннік — двухгадовая расліна, прадстаўляе цікавасць пры засваенні пясчаных зямель як фітамеліяратар.

Алей з насення выкарыстоўваецца ў касметычнай прамысловасці для вытворчасці крэмаў, ласьёнаў, губной памадыInternetowy atlas roślin leczniczych .

Медыцынскае значэнне

Адвар кораня п’юць пры хваробах лёгкіх і болях у грудзях, адвар суквеццяў — пры запаленні нырак; адварам прамываюць раны.

Пры абязводжваючых паносах рэкамендуецца ўжываць унутр настой травыЙорданов Д., Николов П., Бойчинов А. Фитотерапия — София, 1970.

Прэпараты насення выкарыстоўваюцца для лячэння атапічнага дэрматыту, таксама атэрасклерозу і хваробы сэрца, дыябету, рэўматоіднага артрыту, захворванняў нервовай сістэмы.

Крыніцы

Літаратура  — С. 149. Асліннік двухгадовы // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.

Спасылкі , , А. М. Краснова; «» Справочник; Киев, , 1983.

Катэгорыя:Скрыпнёвыя Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе