Берна́рда Берталу́чы (; нар. , , Італія — ) — італьянскі кінарэжысёр, сцэнарыст, вядомы і як паэт.

Біяграфічныя звесткі. Творчасць Сын паэта Атыла Берталучы. Вывучаў італьянскую філалогію ў Рымскім універсітэце, здымаў аматарскія фільмы.

3 1961 працаваў у П. Пазаліні, уплыў якога адчувальны ў фільмах Б. Берталучы «Перад рэвалюцыяй», «Партнёр» (паводле аловесці Ф. Дастаеўскага «Двайнік»), дзе прагучала тэма маладзёжнага бунту, якая з горыччу і пачуццём страчаных ілюзій адгукнулася ў стужках «Стратэгія павука» (1970), «Апошняе танга ў Парыжы» (1972). Разнастайнасць праблематыкі і формы сведчыць пра пастаянныя творчыя пошукі рэжысёра. У фільмах «Канфарміст» (1970) і «Месяц» (1979) — ідэя ўлады цёмных, скрытых псіхалагічных комплексаў над асобай; «Дваццатае стагоддзе» (1976) і «Апошні імператар» (1987, прэмія «Оскар») — матыў супраціўлення чалавека ролі марыянеткі, якую яму навяэваюць.

Пасля трыумфальнага поспеху фільмаў «Канфарміст» (1970) і «Апошняе танга ў Парыжы» (1972) працаваў па-за межамі Італіі, у тым ліку на будыйскім Усходзе, называў сябе «скептычным будыстам-аматарам».Bernardo Bertolucci in Neue Zürcher Zeitung, 18. Februar 1994, S. 65

Свой апошні фільм Бернарда Берталучы выпусціў у 2012 годзе, карціна называлася «Ты і я». Памёр у Рыме пасля доўгай хваробы. Газета La Repubblica назвала смерць Бернарда Берталучы сыходам «апошняга вялікага маэстра XX стагоддзя»repubblica.it nashaniva.by.

Фільмаграфія 1962 — Кашчавая кума / La commare secca 1964 — Перад рэвалюцыяй / Prima della rivoluzione 1966 — Il canale 1967 — La via del petrolio (тэлевізійны) 1968 — Partner 1969 — Amore e rabbia (segment Agonia) 1970 — La strategia del ragno 1970 — Канфарміст / Il conformista 1970 — Стратэгія павука 1971 — La salute è malata (дакументальны) 1972  — Апошняе танга ў Парыжы / Ultimo tango a Parigi 1976  — Дваццатае стагоддзе Novecento 1979  — La Luna 1981  — La tragedia di un uomo ridicolo 1987  — Апошні імператар / The Last Emperor 1987  — 12 рэжысёраў пра 12 гарадоў (эпізод «Балоння»)12 registi per 12 città (segment Bologna) (дакументальны) 1990  — Пад покрывам нябёсаў /The Sheltering Sky 1993  — Маленькі Буда / Little Buddha 1996  — Stealing Beauty 1998  — Besieged 2002  — На дзесяць хвілін старэй: Віяланчэль (эпізод «Гісторыя вод») / Ten Minutes Older: The Cello (segment Histoire d’eaux) 2003  — Летуценнікі / The Dreamers 2012 — Я і ты / Io e te

Прэміі і ўзнагароды У 1987 годзе атрымаў прэмію «Оскар». Акрамя таго, Бернарда Берталучы таксама ўладальнік «Залатога глобуса» (1988), BAFTA (1989) і іншых прэмій, а ў 2013 годзе італьянец атрымаў зорку на галівудскай Алеі славыnovychas.by.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Большая российская энциклопедия

Катэгорыя:Члены Італьянскай камуністычнай партыі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую рэжысуру Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшую рэжысёрскую працу Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA