Падзеі 1 студзеня: Уладамі Расійскай імперыі было спынена дзеянне Статута ВКЛ 1588 года ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. 25 студзеня: Польскі сойм абвясціў пра скіданне расійскага цара Мікалая І з польскага стальца — узнікненне лозунгу: «За вашу і нашу свабоду!». 2 лютага: Папа Рымскі Грыгорый XVI заняў сталец. 14 мая: Адбылася бітва пад Дашавам на Падоллі паміж атрадам польскіх паўстанцаў і расійскімі войскамі. 1 чэрвеня: Джэймсам Росам адкрыты паўночны магнітны полюс Зямлі. 29 жніўня: Майкл Фарадэй прадэманстраваў першы электрычны трансфарматар. 17 кастрычніка: Майкл Фарадэй адкрыў з’яву электрамагнітнай індукцыі. 21 снежня: У пражскім тэатры «Stavovské Divadlo» пастаўлена п’еса «Fidlovačka aneb žádný hněv a žádná rvačka», упершыню прагучала кампазіцыя «Kde domov můj?» 27 снежня: Чарльз Дарвін узышоў на карабель «Бігль», каб выправіцца ў пяцігадовае падарожжа.

Нарадзіліся 23 лютага: Хендрык Вілем Месдаг, нідэрландскі мастак-марыніст 20 сакавіка: Тэадор Аман, румынскі жывапісец 8 красавіка: Джэймс Мэйс, брытанскі баксёр (пам. 30.11.1910) 13 чэрвеня: Джэймс Максвел, брытанскі фізік (пам. 5.11.1879)

Памерлі 13 лютага: Джавані-Батыста Бальбіс, італьянскі батанік, міколаг, урач (нар. 17.11.1765) 12 верасня: Дзіпэнся Іку, японскі пісьменнік (нар. у 1765) 14 лістапада: Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель, нямецкі філосаф (нар. 27.8.1770)