Падзеі 12 лютага: Эквадор анексаваў Галапагоскія астравы. 1 мая: Закрыццё Віленскага ўніверсітэта рэскрыптам Мікалая I. 7 мая: Паводле Лондандскага пратакола баварскі прынц Ота фон Вітэльсбах прызначаны каралём Грэцыі. 29 мая: У Канадзе афіцыйна адкрыты канал Рыдо, які злучае раку Атава з возерам Антарыа. 9 жніўня: У Камп’енскім палацы прайшло вяселле Луізы Марыі Арлеанскай і бельгійскага караля Леапольда I. 12 верасня: На Палацавай плошчы Санкт-Пецярбурга ўсталявана Аляксандраўская калона ў гонар перамогі над Напалеонам.

Нарадзіліся 27 студзеня: Льюіс Кэрал, брытанскі пісьменнік і матэматык (пам. 14.1.1989) 12 сакавіка: Шарль Фрыдэль, французскі хімік-арганік 18 лістапада: Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд, шведскі географ і геолаг, даследчык Арктыкі (пам. 12.8.1901) 15 снежня: Аляксандр Эйфель, французскі інжынер (пам. 28.12.1923)

Памерлі 4 сакавіка: Жан-Франсуа Шампальён, французскі арыенталіст, заснавальнік егіпталогіі 16 мая: Казімір П'ер Пер'е, французскі палітычны і дзяржаўны дзеяч 31 мая: Эварыст Галуа, французскі матэматык 24 жніўня: Садзі Карно, французскі фізік і матэматык