thumb|right|200px|Краіны зоны франка КФА.Зялёны колер — ЗАЭВС (UEMOA),чырвоны — ЦАВЭС (CEMAC)(ЭКАЦАС). Франк КФА (Франк Афрыканскага фінансавага саюза; ) — рэгіянальная валютная адзінка, якая ўжываецца ў 14 краінах Цэнтральнай Афрыкі з 1945 года. Дзеліцца на 100 сантымаў. З’яўляецца самай папулярнай афрыканскай валютай.
Франк КФА ўжываецца ў наступных краінах:
Буркіна-Фасо Бенін Габон Гвінея-Бісау Камерун Кот-д’Івуар Малі Нігер Рэспубліка Конга Сенегал Тога Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка Чад Экватарыяльная Гвінея
Банкноты франка КФА ў правым верхнім куце маюць вызначэнне ў якой краіне выпушчаны ў абарачэнне:
A — Кот-д’Івуар B — Бенін C — Буркіна-Фасо D — Малі F — Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка H — Нігер K — Сенегал L — Габон P — Чад T — Тога U — Камерун
Пры яго ўвядзенні ў 1945 годзе скарачэнне КФА складалася з пачатковых літар французскіх слоў «colonies françaises d’Afrique» (французскія афрыканскія калоніі), з атрыманнем незалежнасці ў другой палове 20 стагоддзя, яна пачала расшыфроўвацца як la Communauté financière africaine (афрыканскі фінансавы саюз).
Банкноты, якія ўжываюцца ў краінах Заходняй і Цэнтральнай Афрыкі маюць адрозненні па знешнім выглядзе, але маюць аднолькавы курс з іншымі валютамі.
25 красавіка 2023 года прайшла міністэрская сустрэча Эканамічнай і валютнай супольнасці Цэнтральнай Афрыкі (Cemac) і Францыі. У прыватнасці, абмяркоўвалася тэма франка КФА. З французскага боку гарантыі, якія прадстаўляюцца франку КФА, і ўпэўненасць у яго канверсоўнасці ўспрымаюцца як вектар эканамічнай стабільнасці ў рэгіёне. Францыя застаецца «адкрытай» і «даступнай» для прасоўвання наперад у справе рэформы валютнага супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Афрыцы, як гэта ўдалося правесці ў Заходняй Афрыцы. Францыя заяўляе, што гатова прыняць прапановы CEMAC.
Крыніцы
Катэгорыя:Афрыканскія валюты