thumb|right|150px|Транссахарскі газаправод пазначаны чырвоным колерам Транссахарскі газаправод — праектуемы магістральны газаправод у Афрыцы. Пагадненне пра яго будаўніцтва было заключана 3 ліпеня 2009 года ў Абуджы поўным саставам краін, па якіх вызначана праходжанне трасы газаправода, — Алжырам, Нігерам і Нігерыяй. Прыродны газ павінен паступаць з радовішчаў у Нігерыі па трубаправодзе да Міжземнага мора, у якасці асноўнага атрымальніка газу прадугледжваюцца спажыўцы ў Еўрапейскім саюзе. Працягласць Транссахарскага газаправода перавысіць 4 тысячы кіламетраў, планаваная магутнасць — парадку 30 млрд м³ у год. Завяршэнне будаўніцтва было намечана на 2015 год. Deutsche Welle: Еўропа можа пазбавіцца адной з альтэрнатыў пастаўкам расійскага газу (04/07/2009) Радыёстанцыя «Серебряный дождь»: выпуск навін 20.00 (03/07/2009)
Катэгорыя:Газаправоды Катэгорыя:Сахара Катэгорыя:Транспарт у Алжыры Катэгорыя:Транспарт у Нігеры Катэгорыя:Транспарт у Нігерыі