Свішч або фістула (ад  — трубка) — канал, які злучае паміж сабой або са знешнім асяроддзем полыя органы або пухліну з паверхняй або якой-небудзь поласцю цела. Звычайна мае выгляд вузкага канала, высланага эпітэліем.

Па сваім характары адрозніваюць свішчы, якія ўтварыліся з прычыны таго ці іншага паталагічнага працэсу, і свішчы, утвораныя пасля хірургічнай аперацыі, якую прарабілі з мэтай адвядзення змесціва таго ці іншага полага органа.

Літаратура

Катэгорыя:Хірургія