Падзеі

1 сакавіка: Скончылася Парагвайская вайна, па выніках якой Парагвай страціў 70 % мужчын краіны. 1 верасня: Франка-пруская вайна: французскія войскі разбіты пад Седанам, імператар Напалеон III узяты ў палон. 19 верасня: Пачалася аблога Парыжа прускімі войскамі падчас франка-прускай вайны. 20 верасня: Італьянскія войскі ўступаюць у Рым, з якога выведзены французскі гарнізон. 2 кастрычніка: Рым зрабіўся сталіцай аб’яднанай Італіі. 18 лістапада: Першая афіцыйная лінія галубінай пошты адкрылася паміж Турам і Парыжам.

Нарадзіліся 13 сакавіка: Уільям Глакенс, амерыканскі мастак. 22 красавіка: Уладзімір Ільіч Ленін, першы кіраўнік Савецкай Расіі. 30 красавіка: Франц Легар, аўстрыйскі кампазітар 13 чэрвеня: Жуль Бардэ, французскі імунолаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1919). 31 жніўня: Марыя Мантэсоры, італьянскі педагог 26 верасня: Крысціян X, кароль Даніі 30 верасня: Жан Батыст Перэн, французскі фізік 22 кастрычніка: Іван Бунін, рускі пісьменнік і паэт 8 лістапада: Аноэ Байко VI, акцёр японскага тэатра кабукі.

Памерлі 1 сакавіка: Франсіска Салана Лопес, дзяржаўны і ваенны дзеяч Парагвая (нар. 24.7.1827) 11 сакавіка: Машвешвэ I, стваральнік і першы манарх Лесота 4 красавіка: Генрых Густаў Магнус, нямецкі фізік і хімік (нар. 2.5.1802) 12 снежня: Леан Зянковіч, польскі паэт, публіцыст, мемуарыст (нар. 11.4.1808)