Падзеі 24 мая: Расія абвясціла вайну Асманскай імперыі. 28 чэрвеня: Урачыстая сустрэча расійскага імператара Аляксандра II ў першым вызваленым ад туркаў балгарскім горадзе Сістава. 9 ліпеня: Пачатак першага Уімблданскага турніру па тэнісе. 19 ліпеня: Расійскія войскі і балгарскія атрады ўзялі Шыпку, адкрыўшы сабе шлях на Балканскі паўвостраў. 12 жніўня: Амерыканскі астраном Асаф Хол адкрыў спадарожнік Марса — Дэймас. 18 жніўня: Асаф Хол адкрыў другі спадарожнік Марса — Фобас. У Японіі была пабудавана чыгунка Осака-Кобэ-Токіа.

Нарадзіліся 19 лютага: Габрыэле Мюнтэр, нямецкая мастачка 10 красавіка: Альфрэд Кубін, аўстрыйскі графік 11 красавіка: Іван Генадзевіч Шыраеў, эсперантамоўны пісьменнік, галоўны рэдактар Энцыклапедыі эсперанта 9 мая: Архіепіскап Лука (свецкае імя Валянцін Феліксавіч Война-Ясянецкі), рускі хірург, духоўны пісьменнік, епіскап Рускай праваслаўнай царквы, праваслаўны святы, лаўрэат Сталінскай прэміі па медыцыне 27 мая: Айседора Дункан, амерыканская танцоўшчыца 7 чэрвеня: Чарлз Гловер Баркла, англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 26 чэрвеня: Ян Фабрыцыус, савецкі ваенны дзеяч (пам. 24.08.1929) 2 верасня: Фрэдэрык Содзі, англійскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 8 лістапада: Аляксій I, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (дата невядома) Мікалай (Шамяціла), беларускі праваслаўны дзеяч, епіскап Слуцкі (1923—1933).

Памерлі 31 снежня: Гюстаў Курбэ, французскі жывапісец