Валансьен ( , , ) — горад на поўначы Францыі, камуна ў дэпартаменце Нор. Мае статус супрефектуры. Насельніцтва — 41,3 тыс. чалавек (1999 г.).
Тэрыторыя — 14 км². Горад размешчаны на беразе ракі Эско (Шэльда).
Гісторыя Горад упершыню згадваецца ў 693 годзе ў адным з дакументаў Хлодвіга II. У 843 годзе па Вердэнскаму дагавору вызначаны статус Валансьена як нейтральнага горада паміж Нейстрыяй і Аўстразіяй. У IX стагоддзі горад, як і ўсе навакольныя тэрыторыі, быў заваяваны нарманамі, а ў 923 годзе стаў часткай герцагства Ніжняя Латарынгія, якое ўваходзіла ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Валансьен хутка развіваўся, стаўшы цэнтрам адной з памежных марак імперыі.
У 1008 годзе па Еўропе пракацілася эпідэмія чумы. Паводле мясцовых паданняў Дзева Марыя ўстанавіла вакол Валансьена кардон, які абараніў горад ад эпідэміі. З гэтага часу кожны год жыхары Валансьена праходзяць па крузе працягласцю 14 км вакол горада, па гэтак званаму шляху Святога кардона. У XIV стагоддзі Альберт Баварскі пабудаваў у горадзе Вежу Дадэн, у якой быў усталяваны звон, які да гэтага часу штодня б’е ў гонар Дзевы Марыі Святога кардона.
У Сярэднявеччы Валансьен быў квітнеючым цэнтрам графства Эно. Пасля 1433 году горадам валодалі Філіп III Добры і ягоныя спадчыннікі, спачатку з Бургундcкай дынастыі, а потым з Габсбургаў. У 1560-я гады Валансьен стаў адным з цэнтраў кальвінізму і супраціву прыгнёту пратэстантаў у Іспанскіх Нідэрландах. Пасля жорсткай барацьбы ў 1570 годзе войска герцага Алесандра Фарнезэ захапіла горад і зладзіла масавы гвалт пратэстантаў.
Французскія каралі пачынаючы з Людовіка XI не аднойчы спрабавалі авалодаць горадам. У 1656 годзе ў ходзе бітвы ля Валансьена Іспанская армія пад камандаваннем прынца Хуана Аўстрыйскага разграміла французаў. Толькі ў 1677 годзе Людовік XIV дамогся захопу горада. Па ўмовах Німвегенскаага міру 1678 года тэрыторыя былога графства Эно была падзелена паміж Францыяй і Габсбургамі, і ягоная паўднёвая частка, у тым ліку і Валансьен, адышла да Францыі, пасля чаго горад быў значна ўмацаваны Вабанам. Горад стаў адным з найважнейшых фарпостаў на паўночным усходзе Францыі.
У 1793 годзе падчас вайны першай кааліцыі супраць рэвалюцыйнай Францыі горад быў абложаны, а французская ўлада скасавана. Французская армія адваявала яго толькі ў жніўні 1794 года. У 1890 годзе Валансьен страціў статус крэпасці, і ягоныя магутныя крапасныя сцены былі разбураныя. У 1900 годзе горад быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна.
Падчас абедзвюх сусветных войн горад быў разбураны, яго цэнтральная частка была адбудавана нанова пасля Другой сусветнай вайны.
Славутасці Музей вытанчаных мастацтваў захоўвае працы як выхадцаў горада (Антуан Вато, Жан-Батыст Карпо), так і іншых фламандскіх мастакоў (Рубенс, ван Дэйк). Некалькі гатычных цэркваў (найстарэйшая — францысканская, асвечана ў 1233 годзе) і вежа Дадэн (XIV стагоддзе). «Іспанскі асабняк» XVI стагоддзя, г. з. Бібліятэка езуітаў таго ж часу (нядаўна адрэстаўравана) і бальніца Эно часоў Людовіка XV.
Гарады-пабрацімы thumb|265px|Ратушная плошча
Вядомыя асобы Балдуін I Фландрскі (1171—1205) — славуты фламандскі феадал, які аб’яднаў пад сваім скіпетрам Фландрыю і Эно; крыжак, імператар Лацінскай імперыі. Рабер Кампен (1378 або 1379—1444) — нідэрландскі жывапісец Антуан Вато (1684—1721) — знакаміты французскі мастак, прадстаўнік стылю ракако. П’ер Рышар (нар. 1934) — французскі кінаакцёр-комік і рэжысёр.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Discover Valenciennes Fortifications of Valenciennes
Катэгорыя:Гарады О-дэ-Франс Катэгорыя:Камуны дэпартамента Нор Катэгорыя:Гарады, узнагароджаныя ордэнам Ганаровага легіёна