Міле́йкі (, ) — аграгарадок у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Мілейкаўскага сельсавета.
Назва Паводле М. Бірылы, прозвішча Мілейка можа паходзіць ад мужчынскага ўласнага імені Мілій аба ад слова мілыМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 285..
Гісторыя Першае згадванне вёскі — 23 кастрычніка 1597 года ў дакуменце, які засведчыў падзел маёнтка Косава паміж князем Рыгорам Сангушкам-Кашырскім і Мікалаем Кішкам. Вёска адыйшла да ўладанняў падкаморага Слонімскага павета Мікалая Кішкі. Вёска налічвала 35 гаспадарак з 21 валокай зямлі. У ліку іншых гаспадароў вёскі згадваюцца Якуб Мілейка з сынам Юрыем, Грышка Мілейка з сынамі Станіславам, Андрэем, Януком і Грыцук Мілейка з сынам Паўлам. Гэта дае падставы лічыць, што назва пайшла ад імені заснавальніка (Мілейкі — памяншальна-ласкальнае ад імені Мілій).
У 1905 годзе Мілейкі — вёска ў Косаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. У 1924 годзе — у Косаўскай гімне Косаўскага павета Палескага ваяводства. 31 хата, 177 жыхароў. З 1340 года вёска ў Альбінскім сельсавеце Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці. 99 хат, 383 жыхары. З 20 верасня 1947 года вёска ў Івацэвіцкім раёне. З 16 ліпеня 1954 — у Верашкоўскім сельсавеце. У 1959 годзе — 365 жыхароў. З 1979 года — цэнтр саўгаса "Мілейкі", 358 жыхароў. 1997 год — 661 жыхар, 221 гаспадарка. У 2010 годзе нададзены статус аграгарадку. Інфраструктура У вёсцы знаходзяцца: пачатковая школа, сельскі Дом культуры, бібліятэка, фельдшарска-акушэрскі пункт, аддзяленне паштовай сувязі, крамы.
Вядомыя асобы Анатоль Сяргеевіч Пархута (нар. 1947) — беларускі архітэктар. Яраслаў Сільвестравіч Пархута (1930—1996) — беларускі пісьменнік-краязнавец, журналіст.
Спасылкі
«О преобразовании некоторых сельских населённых пунктов Ивацевичского района в агрогородки. Решение Ивацевичского районного Совета депутатов от 25 февраля 2010 г. №178» Зайка А. "Вёска Мілейкі носіць імя заснавальніка." // "Газета для вас" №14(745), 09.04.2010
Катэгорыя:Мілейкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Івацэвіцкага раёна