Луі Адольф Цьер (; 18 красавіка 1797 — 3 верасня 1877) — французскі палітычны дзеяч і гісторык. Аўтар прац па гісторыі Вялікай французскай рэвалюцыі. Пры Ліпеньскай манархіі — некалькі разоў прэм’ер-міністр Францыі. Першы прэзідэнт французскай Трэцяй рэспублікі (часовы, да прыняцця канстытуцыі, 1871—1873). Член Французскай акадэміі (1833).
Спасылкі
Катэгорыя:Адвакаты Францыі Катэгорыя:Гісторыкі Францыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Францыі Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Францыі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Францыі Катэгорыя:Міністры гандлю Францыі Катэгорыя:Прэзідэнты Францыі Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі Катэгорыя:Манархісты