По́лька ( — палова кроку) — хуткі народны чэшскі танец, а таксама жанр танцавальнай музыкі. Музычны памер полькі — . Полька з’явілася ў сярэдзіне XIX стагоддзя ў Багеміі (сучасная Чэхія), і з 1840-х гадоў пашырылася ў Еўропе як бальны танец.

Назва Назва танца паходзіць ад чэшскага слова pulka, якое азначае «палова кроку», паколькі рытм полькі патрабуе хутка пераступаць ногі — з нагі на ногу.

З-за сугучнасці назвы польку часта памылкова лічаць польскім танцам. Акрамя таго, не варта блытаць польку са шведскім танцам (polska, ).

Класічная музыка Полькі пісаў Іаган Штраус I і яго сын Іаган Штраус II. Гэты жанр часта сустракаецца ў творчасці чэшскіх кампазітараў Бедржыха Сметаны, Антаніна Дворжака і іншых.

Беларуская народная полька Полька хоць і з’яўляецца запазычаным танцам, блізкая народнай беларускай харэаграфіі, яна моцна трансфарміравалася ў нацыянальным плане пры гэтым аказаўшы моцны ўплыў на іншыя танцыЧурко Ю. М. Вянок беларускіх танцаў. — Мн.: Беларусь, 1994. — 88 с. ISBN 5-33801097-8.. Увайшоўшы ў побыт беларусаў, яна трансфарміравалася ў нацыянальным духу. У розных рэгіёнах узніклі лакальныя варыянты, якія асіміляваліся з мясцовым харэаграфічным фальклорам і станавіліся народнымі. Лёгкасць пранікнення полькі ў беларускую харэаграфію абумоўлена пэўнай блізкасцю яе да беларускіх нацыянальных харэаграфічных традыцый.

2/4 памер полькі добра зліўся з беларускім традыцыйным танцам, які меў аналагічны памерСтруктурный принцип классификации народной хореографии. . Так, напрыклад, «Трасуха» з’яўляецца сімбіёзам тыпавога народнага танца, ад якога яна і атрымала сваю назву, і полькі. Часцей за ўсё на Беларусі полька выконваецца парамі, якія рухаюцца паўкрокамі з паваротамі па крузе. Танец упрыгожваецца разнастайнымі дробнымі па, часта суправаджаецца прыпеўкамі.

Беларускія полькі надзвычай багатыя па сваіх харэаграфічным і музычным малюнкам, яны адрозніваюцца вялікай ладавай і інтанацыйнай разнастайнасцю. Полька патрабавала ад танцораў і майстэрства, і фізічнай вынослівасціПолька беларуская.

Як і кадрыля, полька таксама мае мноства лакальных варыянтаў: «Барысаўская», «Віцябланка», «Гаўкаўская», таксама назвы даваліся па асаблівасцях харэаграфіі: «Цераз нагу», «З падкіндэсам», «З прысюдамі», «На пяце», «Вінтом» і гэтак далей, «Трапятуха».

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Беларускія народныя танцы Катэгорыя:Музыка Чэхіі