Місьёнес (ісп.: Misiones) — правінцыя ў паўночна-ўсходняй частцы Аргенціны, у Аргенцінскай Месапатаміі, на мяжы з Парагваем і Бразіліяй. На поўдні мяжуе з правінцыяй Карыентэс.

Правінцыя была названая ў гонар місій езуітаў, якія знаходзіліся ў рэгіёне. З 15 місій у Аргенціне 11 размяшчаліся ў Місьёнес, чатыры з іх былі ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: Сан-Ігнасіа-Міні, Нуэстра-Сеньёра-дэ-Санта-Ана, Нуэстра-Сеньёра-дэ-Ларэта, Санта-Марыя-ла-Маёр.

Галоўнай славутасцю правінцыі з'яўляюцца вадаспады Ігуасу на поўначы правінцыі, на мяжы з бразільскім штатам Парана. Вадаспады Ігуасу таксама ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з 1984 года.

У Місьёнес знаходзяцца рэшткі аднаго з апошніх ўнутрыатлантычных дажджавых лясоў.

Спасылкі Турыстычная інфармацыя пра правінцыю

Катэгорыя:Правінцыі Аргенціны