Падзеі

1 студзеня: Эрнст Брэнэр у чарговы раз стаў прэзідэнтам Швейцарскай канфедэрацыі. Пачала працаваць міжгародняя тэлефонная лінія Мінск—Барысаў. 22 студзеня: У Мінску пачаўся I з’езд лекараў Мінскай губерні. 27 студзеня: Выйшаў першы нумар газеты «Минский курьер». 1 лютага: У Лісабоне застрэлены партугальскі кароль Карл I і яго сын, прынц Людовік Філіп. Новым каралём стаў малодшы брат Людовіка Філіпа Мануэль II. 21 красавіка: Амерыканскі даследчык Фрэдэрык Кук са спадарожнікамі дасягнуў, паводле яго заявы, Паўночнага полюса. 12 ліпеня: У Празе пачаўся Першы Славянскі з'езд. 13 ліпеня: У Лондане адкрыліся IV Алімпійскія гульні. У іх упершыню прынялі ўдзел жанчыны. 16 верасня: Заснавана кампанія General Motors. 22 верасня: Абвешчана незалежнае Балгарскае царства. 29 верасня: Дэкрэтам Папы Рымскага Пія X заснаваны афіцыйны бюлетэнь Святога Прастола Acta Apostolicae Sedis. 2 снежня: Узышоў на трон малалетні імператар дзяржавы Цын Пу І. 28 снежня: Здарылася землетрасенне з эпіцэнтрам у Месінскім праліве. У Вільні заснавана кнігавыдавецкае таварыства «Наша хата».

Нарадзіліся 9 студзеня: Сімона дэ Бавуар, французская пісьменніца, філосаф, ідэолаг фемінісцкага руху 29 лютага: Балтус, французскі мастак 7 сакавіка: Ганна Маньяні, італьянская актрыса (пам. 26.9.1973) 5 красавіка: Герберт фон Караян, аўстрыйскі дырыжор (пам. 16.7.1989) 23 мая: Джон Бардзін, амерыканскі фізік, двойчы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (пам. 30.1.1991) 28 мая: Ян Флемінг, брытанскі пісьменнік (пам. 12.8.1964) 26 чэрвеня : Сальвадор Альендэ, прэзідэнт Чылі 3 жніўня: Біргіт Кульберг, шведскі харэограф 19 верасня: Міка Тоймі Валтары, фінскі пісьменнік (пам. 26.9.1979) 11 лістапада: Міхась Багун, беларускі паэт, перакладчык (пам. 17.2.1938)

Памерлі 25 студзеня: Міхаіл Чыгорын, рускі шахматыст