Падзеі

17 студзеня: Роберт Фалкан Скот з яшчэ чатырма ўдзельнікамі паходу дасягнуў Паўднёвага полюса, яны загінулі на зваротным шляху. 12 лютага: Рэгентка Лун’юй ад імя малалетняга апошняга імператара дзяржавы Цын Пу І заявіла аб яго адрачэнні ад пасаду. 14 лютага: Арызона стала 48-м штатам ЗША. 7 сакавіка: «Фрам» прышвартаваўся ў Хобарце, завяршылася Нарвежская антарктычная экспедыцыя (1910—1912). 14 красавіка: «Тытанік» сутыкнуўся з айсбергам і затануў. 18 мая: У Мінску створана Таварыства краязнаўства, этнаграфіі і археалогіі. 4 жніўня: Здзейснены першы пасажырскі авіяпералёт цераз праліў Ла-Манш. 12 лістапада: На ледавіку Роса ў Антарктыдзе знойдзены целы згінулага Роберта Скота i членаў яго экспедыцыі. 3 снежня: Балгарыя, Грэцыя, Сербія і Чарнагорыя падпісалі перамір’е з Турцыяй, скончылася Першая балканская вайна. 20 снежня: Лонданская канферэнцыя прызнала незалежнасць Албаніі (абвешчана самой краінай 28 лістапада). У Японіі скончылася эпоха Мэйдзі і пачалася эпоха Тайсё.

Нарадзіліся 1 студзеня: Кім Філбі, савецкі разведчык 18 студзеня: Пётра Сыч, пісьменнік, журналіст «Радыё Свабода» 14 лютага: Цібар Сэкель, падарожнік, пісьменнік 15 лютага: Навум Перкін, беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік 18 лютага: Клім Грыневіч, беларускі паэт 26 лютага: Уладзімір Карпаў, беларускі пісьменнік 27 лютага: Лоўрэнс Дарэл, англійскі празаік 22 мая: Герберт Чарлз Браўн, амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1979), (пам.19.12.2004) 9 ліпеня: Сяргей Астрэйка, беларускі паэт (пам. 14.9.1937) 18 жніўня: Давыд Генін, савецкі мастак-пейзажыст родам з Віцебску (пам. 1971) 30 жніўня: Эдвард Мілс Пёрсел, амерыканскі фізік 12 верасня: Чак Джонс, амерыканскі рысавальшчык і рэжысёр-мультыплікатар 7 кастрычніка: Юрый Жывіца, беларускі нацыяналіст, выдавец, пісьменнік

Памерлі 10 лютага: Джозеф Лістэр, англійскі хірург, навуковец 13 красавіка: Такубоку Ісікава, японскі паэт 19 мая: Эдуард Страсбургер, нямецкі батанік (нар. 1.2.1844) 25 чэрвеня: Лоўрэнс Альма-Тадэма, брытанскі мастак, адзін з найбольш вядомых мастакоў віктарыянскай эпохі. 17 ліпеня: Анры Пуанкарэ, французскі матэматык (нар. 29.4.1854)