Падзеі

1 студзеня: У Смаленску абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі. 5 студзеня: У Мюнхене была заснавана Нацыянал-сацыялістычная партыя Германіі 8 студзеня: Мінск быў абвешчаны сталіцай БССР. 11 студзеня: Румынія анексіравала Трансільванію. 15 студзеня: Марк Шагал заснаваў Віцебскае народнае мастацкае вучылішча 18 студзеня: Распачалася Парыжская мірная канферэнцыя. Кампанія Bentley распрацавала свой першы аўтамабіль. 20 студзеня: Адчынены Мінскі абласны музей. 22 студзеня: Аб’яднанне УНР і ЗУНР. Антон Луцкевіч падпісаў мемарыял беларускага ўрада старшыні Парыжскай мірнай канферэнцыі, у якім абгрунтаваў права беларускага народа на дзяржаўнае існаванне. 1 лютага: Пачаліся рэгулярныя заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі. 3 лютага: I Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў Канстытуцыю Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. 8 лютага: На занятай польскім войскам тэрыторыі Беларусі і Літвы пачало фарміравацца Грамадзянскае ўпраўленне Усходніх зямель. 19 лютага: Літоўска-беларуская дывізія Войска Польскага заняла Беласток. 27 лютага: На аб’яднаным паседжанні ЦВК Літоўскай ССР і ЦВК БССР у Вільні было аформлена стварэнне Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялітычнай Рэспублікі. 1 сакавіка: У Гродне створана беларускае культурна-асветнае таварыства «Бацькаўшчына». 10 сакавіка: Бальшавікі абвяшчаюць Украінскую ССР з сталіцай у Харкаве. 13 сакавіка: Утворана Беларуска-літоўская армія. 15 сакавіка: Пачалося ўзброенае Нясвіжскае паўстанне за далучэнне горада да Польскай Рэспублікі. 20 сакавіка: Урад БНР выехаў з Гродна ў Берлін. 4 красавіка: Літоўская Тарыба ўключыла ў свой склад прадстаўнікоў Беларускай рады Гродзеншчыны. 22 красавіка: Польскімі войскамі была занята Вільня. Апублікавана Адозва да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага Юзафа Пілсудскага. 27 красавіка: Польскія войскі занялі Гродна. Здарылася крушэнне парахода «Надзея» на Заходняй Дзвіне. 28 красавіка: У Вільні выйшаў 1-ы нумар газеты «Беларуская думка». 15 мая: Скончыліся першыя беларускія настаўніцкія курсы ў Мінску. 31 мая: У Варшаве створана Польска-беларускае таварыства для палітычнай падтрымкі ідэі федэрацыйнага саюза Беларусі і Польшчы. 1 чэрвеня: ЦВК Расіі прыняў пастанову аб аб’яднанні ваенных сіл савецкіх рэспублік. 10 чэрвеня: Завяршыўся Беларускі з’езд Віленшчыны і Гродзеншчыны, ім утворана Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны. 13 чэрвеня: Войскі П. Урангеля пачалі атаку на Царыцын, які ўтрымліваўся бальшавікамі. 21 чэрвеня: Нямецкі контр-адмірал Людвіг фон Ройтар загадаў камандам затапіць караблі, каб яны не дасталіся англічанам. 25 чэрвеня: Армія А. Дзянікіна ўзяла Харкаў. 28 чэрвеня: Падпісаны Версальскі мірны дагавор, афіцыйна завершылася Першая Сусветная вайна. Заснавана Ліга Нацый. 8 жніўня: Польскія войскі занялі Мінск. 10 жніўня: У Мінску створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт. 18 жніўня: Афганістан стаў незалежным ад Вялікабрытаніі. 28 жніўня: У Вільні ўрачыста адкрыўся ўніверсітэт Стэфана Баторыя, створаны на месцы былога Віленскага ўніверсітэта. 30 жніўня: Утворана Мінская беларуская школьная рада. 10 верасня: Падпісаны Сен-Жэрменскі мірны дагавор паміж краінамі Антанты і Аўстрыяй. 15 верасня: Створана Мінская акруга ГУУЗ. 19 верасня: А. Смоліч і Я. Лёсік накіравалі ліст кіраўніку Польскай дзяржавы Ю. Пілсудскаму, у якім прасілі аднавіць дзейнасць структур БНР. 22 верасня: Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны арганізавала ў Вільні настаўніцкія курсы для падрыхтоўкі настаўнікаў беларускіх школ. верасень: Адкрытая Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі, якую узначальваў Кастусь Езавітаў. 5 кастрычніка: Здарылася крушэнне цягніка «Вільня — Мінск» на перагоне паміж Радашковічамі і Заслаўем. 19 кастрычніка: У Мінску адкрыліся беларускія настаўніцкія курсы. 30 кастрычніка: У газеце «Беларусь» апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які стаў гімнам БНР пад назвай «Ваяцкі гімн». 1 снежня: А. Луцкевіч, В. Захарка, П. Крачэўскі і іншыя члены ўрада БНР пераехалі ў Мінск. 13 снежня: Адбыўся раскол Рады БНР на Найвышэйшую Раду і Народную Раду БНР, створаны (паралельны) урад Вацлава Ластоўскага.

Нарадзіліся 1 студзеня: Данііл Гранін, рускі пісьменнік 28 студзеня: Павел Кармунін, народны артыст Беларусі 1 красавіка: Джозеф Эдвард Мары, амерыканскі хірург-трансплантолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1990 (пам. 26.11.2012) 22 красавіка: Дональд Джэймс Крэм, амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (пам. 17.6.2001) 12 чэрвеня: Ута Хаген, амерыканская актрыса 22 ліпеня: Міхаіл Гапеевіч Булахаў, беларускі мовазнавец 28 жніўня: Годфры Хаўнсфілд, брытанскі інжынер-фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1979 (пам. 12.8.2004) 7 верасня: Алесь Асіпенка, беларускі пісьменнік, сцэнарыст 26 кастрычніка: Ганна Палілава, беларускі навуковец ў галіне генетыкі раслін

Памерлі 6 студзеня: Тэадор Рузвельт, 26-ы прэзідэнт ЗША (нар. 27.10.1858) 15 лютага: Карал Слаўкаўскі, чэшскі піяніст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 25.1.1845) 30 чэрвеня: Джон Уільям Стрэт, брытанскі фізік (нар. 12.11.1842) 15 ліпеня: Герман Эміль Фішэр, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (нар. 9.10.1852) 20 жніўня: Іван Луцкевіч, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, краязнавец, археолаг (нар. 1881).