Падзеі

24 студзеня: Петраград перайменавалі ў Ленінград. 25 студзеня: У французскім альпійскім гарадку Шамані пачаліся першыя зімовыя Алімпійскія гульні. 28 студзеня: У Вільні завяршылася Беларуская канферэнцыя. 29 студзеня: Заснаваны Бярэзінскі запаведнік. 7 сакавіка: Прэзідыум ЦВК СССР зацвердзіў рашэнне аб узбуйненні БССР. 25 сакавіка: Заснаваны Ордэн Трох зорак, найвышэйшая ўзнагарода Латвіі. 10 мая: Джон Эдгар Гувер прызначаны дырэктарам ФБР. 12 мая: Пачалася 1-я Усебеларуская нарада архівістаў, у якой бралі ўдзел С. Некрашэвіч, У. І. Пічэта і інш. 27 мая: Урачыста закладзены Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча ў Навагрудку. 8 чэрвеня: З’езд былых членаў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў у Мінску канстатаваў самароспуск партыі. 4 жніўня: Здзейснены ўзброены напад савецкіх дыверсантаў на Стоўбцы. Усталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Мексікай і СССР. 18 жніўня: У Менску арыштаваны адзін з кіраўнікоў антысавецкага ўзброенага змагання Барыс Савінкаў. 25 верасня: Здарыўся напад на цягнік каля Лунінца, акт бальшавіцкіх дыверсантаў на тэрыторыі Польшчы. 4 лістапада: Распачала дзейнасць Усходняя місія езуітаў у Альбярціне. 5 лістапада: Апошні кітайскі імператар Пу І пазбаўлены тытулаў і асаблівых правоў і выгнаны з палаца ў Пекіне. 13 лістапада: Канстанцінопальскім патрыярхатам прызнана Польская аўтакефальная праваслаўная царква. 23 лістапада: «The New York Times» апублікавала доказы Эдвіна Хабла, аб тым, што туманнасць Андрамеды, якая раней лічылася часткай Млечнага Шляху, на самай справе з’яўляецца іншай галактыкай. 17 снежня: Утворана прафесійнае аб’яднанне беларускіх кінематаграфістаў і фатографаў «Белдзяржкіно». 24 снежня: Албанія стала рэспублікай. снежань: Пачалося выданне часопіса «Беларускі піянер».

Нарадзіліся 9 студзеня: Сяргей Параджанаў, армянскі кінарэжысёр 11 студзеня: Ражэ Гіймэн, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1977) 13 студзеня: Ралан Пеці, французскі харэограф 19 лютага: Лі Марвін, амерыканскі кінаакцёр 15 сакавіка: Юрый Васільевіч Бондараў, рускі пісьменнік 7 мая: Марджары Бултан, пісьменнік, паэт і драматург на эсперанта 3 чэрвеня: Торстэн Візел, шведскі нейрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1981) 14 чэрвеня: Джэймс Блэк, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1988) 19 чэрвеня: Васіль Быкаў, беларускі пісьменнік 20 ліпеня: Таццяна Ліёзнава, савецкі кінарэжысёр 10 жніўня: Жан-Франсуа Ліятар, французскі філосаф 12 жніўня: Мухамед Зія-уль-Хак, прэзідэнт Пакістана 15 верасня: Люсеберт, нідэрландскі мастак і паэт

Памерлі 21 студзеня: Уладзімір Ленін, першы кіраўнік Савецкай Расіі (нар. 22.4.1870) 3 лютага: Томас Вудра Вільсан, 28-мы прэзідэнт ЗША (нар. 28.12.1856) 14 красавіка: Луіс Генры Салівен, амерыканскі архітэктар (нар. 3.9.1856) 29 кастрычніка: Фрэнсіс Эліза Бёрнет, англійская пісьменніца, драматург (нар. 24.11.1849) 31 кастрычніка: Роберт Герсуні, аўстрыйскі хірург (нар. 15.1.1844) 29 снежня: Карл Шпітэлер, |швейцарскі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (нар. 24.10.1845)