Падзеі
24 лютага: Заснавана Нацыянальная бібліятэка Польшчы. 22 мая: У Вільні закончыўся судовы працэс над 56 членамі Беларуская сялянска-работніцкай грамады. 28 мая: Аб’яднанне аўтамабільных канцэрнаў «Chrysler» і «Dodge». У Беластоку ў акруговым судзе закончыўся працэс над 133-ма ўдзельнікамі беларускага руху. 14 жніўня: У Менску адбылася прэм’ера фільма «Кастусь Каліноўскі». 27 жніўня: Еўрапейскімі краінамі падпісаны Пакт Брыяна — Келага аб адмове ад вайны ў якасці сродку нацыянальнай палітыкі. 6 верасня: СССР далучыўся да пакта Брыяна—Келога пра вырашэнне міжнародных спрэчак мірным шляхам. 28 верасня: Аляксандр Флемінг выявіў антыбактэрыяльныя ўласцівасці пеніцыліну. 13 кастрычніка: Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў БССР Інбелкульт рэарганізаваны ў Акадэмію навук. 3 лістапада: Турцыя перайшла з арабскага на лацінскі алфавіт. 18 лістапада: Мікі Маус з’явіўся на кінаэкране ў мультфільме «Параходзік Вілі».
Нарадзіліся 2 студзеня: Уладзімір Цвірка, дзеяч беларускай эміграцыі 9 студзеня: Ірэна Вейсайтэ, літоўская літаратура- і тэатразнаўца 21 студзеня: Іван Аношкін, беларускі пісьменнік 18 сакавіка: Фідэль В. Рэмас, прэзідэнт Філіпін 8 мая: Манфрэд Герлах, апошні старшыня Дзяржсавета ГДР 27 ліпеня: Джозеф Кітынгер, афіцэр ВПС ЗША, здзейсніў самы высокі скачок з парашутам 14 жніўня: Ліна Вертмюлер, італьянскі рэжысёр і сцэнарыст 30 кастрычніка: Даніэл Натанс, амерыканскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1978 (пам. 16.11.1999) 21 лістапада: Ганна Уладзіміраўна Арашонкава, беларускі мовазнавец
Памерлі 13 сакавіка: Франц Аляксеевіч Рубо, расійскі мастак-панараміст (нар. 17.6.1856) 2 красавіка: Тэадор Уільям Рычардс, амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (нар. 31.1.1868) 19 мая: Макс Шэлер, нямецкі філосаф і сацыёлаг (нар. 22.8.1874) 18 чэрвеня: Руаль Амундсен, нарвежскі палярны падарожнік (нар. 16.7.1872) 30 жніўня: Вільгельм Він, нямецкі фізік, (нар. 13.1.1864) Ян Цзэнсінь, палітычны дзеяч Кітая, губернатар Сіньцзяна (нар. 1859)