Падзеі

13 лютага: Загінуў зацёрты льдамі ў Чукоцкім моры ледакольны параход «Чалюскін». 1 сакавіка: Пу І абвешчаны імператарам Маньчжоу-го. 13 красавіка: Заканчэнне аперацыі па выратаванні чалюскінцаў у Паўночным Ледавітым акіяне. 16 красавіка: У СССР уведзена ганаровае званне Герой Савецкага Саюза. 30 чэрвеня: «Ноч доўгіх нажоў» у Германіі, расправа А. Гітлера з кіраўніцтвам штурмавых атрадаў СА. 2 жніўня: Адольф Гітлер абвешчаны фюрэрам Германіі. 4 кастрычніка: Пачалася забастоўка шахцёраў у Астурыі, якая перарасла ў рэвалюцыйнае паўстанне, задушанае іспанскім флотам і арміяй. 27 снежня: Персія змяніла назву на Іран.

Нарадзіліся 9 красавіка: Леанід Асядоўскі (пам. 1990), беларускі жывапісец 5 мая: Аляксей Гардзіцкі, беларускі літаратуразнаўца (пам. 24.8.1999) 1 ліпеня: Сідні Полак, амерыканскі кінарэжысёр 3 жніўня: Жонаш Савімбі, ангольскі палітычны дзеяч 4 верасня: Клайв Грэнджэр, брытанскі эканаміст, Нобелеўскі лаўрэат па эканоміцы (2003) 20 верасня: Сокэ Кубота Такаюкі, японскі Гранд майстар баявых мастацтваў 24 лістапада: Альфрэд Шнітке, савецкі кампазітар і піяніст 15 снежня: Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч, беларускі фізік, дзяржаўны дзеяч, першы кіраўнік незалежнай Рэспублікі Беларусь (пам. 3.5.2022)

Памерлі 28 ліпеня: Мары Дрэслер, канада-амерыканская актрыса, уладальніца прэміі «Оскар» (нар. 9.11.1868) 2 жніўня: Паўль фон Гіндэнбург, нямецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч (нар. 2.10.1847) 30 верасня: Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, эканаміст (нар. 14.6.1867) 15 кастрычніка: Раймон Пуанкарэ, французскі дзяржаўны дзеяч (нар. 20.8.1860)