Падзеі
17 сакавіка: У СССР прыняты закон, які пазбавіў сялян свабоды перамяшчэння. 25 красавіка: Адкрыццё Беларускай дзяржаўнай філармоніі. 26 красавіка: Бамбардзіроўка Гернікі падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. 13 мая: Антысеміцкае выступленне ў Брэсце, нагодай для якога стаў напад на паліцэйскага. 6 мая: Здарылася катастрофа нямецкага дырыжабля «Гіндэнбург» у Нью-Джэрсі, канец эры пасажырскіх дырыжабляў. 27 мая: У Сан-Францыска адкрыты мост Залатыя Вароты. 7 ліпеня: Пачатак Другой япона-кітайскай вайны. 20 жніўня: Польскімі ўладамі забаронена дзейнасць Таварыства беларускай асветы. 29 кастрычніка: У Мінску расстраляны шматлікія дзеячы культуры, асветы і дзяржаўнага апарату Беларусі, усяго — каля 100 чалавек (гл. спіс дзеячаў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 года). 13 снежня: Пасля захопу Нанкіна японцамі ў горадзе пачалася масавая разня. 21 снежня: На экран выходзіць першы ў гісторыі кіно поўнаметражны анімацыйны фільм: «Беласнежка і сямёра гномаў» студыі Уолта Дыснея.
Нарадзіліся Аляксандр Сільвановіч, беларускі грамадскі дзеяч у ЗША (пам. 16 мая 2007) 1 студзеня: Станіслаў Багданкевіч, беларускі банкір, доктар эканамічных навук, прафесар 30 студзеня: Барыс Спаскі, расійскі шахматыст, 10-ты чэмпіён свету па шахматах (1969) 31 студзеня: Рагімантас Адамайціс, літоўскі акцёр 28 лютага: Георгій Галенчанка, беларускі гісторык 25 мая: Сяргей Іванавіч Сідор, беларускі географ, прафесар БДУ (пам. 17 ліпеня 1998) 22 верасня: Мікалай Уладзіміравіч Амельяновіч, беларускі эканаміст (пам. 1 лютага 2013) 17 кастрычніка: Мікалай Чаргінец, беларускі пісьменнік і палітык (пам. 7 ліпеня 2026)
Памерлі 28 снежня: Марыс Равель, французскі кампазітар 8 сакавіка: Сяргей Антонавіч Клычкоў, рускі пісьменнік і паэт 27 красавіка: Антоніа Грамшы, італьянскі філосаф, тэарэтык марксізму 23 мая: Джон Дэвісан Ракфелер, амерыканскі прадпрымальнік, філантроп 12 чэрвеня: Вітаўт Путна, савецкі военачальнік (нар. 12.04.1893) 18 чэрвеня: Аляксей Андрэевіч Бялыніцкі-Біруля, заолаг і заагеограф, падарожнік 14 верасня: Сяргей Астрэйка, беларускі паэт (нар. 9.7.1912) 15 верасня: Аляксандр Фаміч Адамовіч, беларус, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР (нар. 6 студзеня.1900) 9 снежня: Нільс Густаў Дален, шведскі фізік 20 снежня: Сцяпан Некрашэвіч, акадэмік Беларускай Акадэміі навук (нар. 8.05.1883). 30 снежня: Аляксандр Цвікевіч, беларускі палітычны і культурны дзеяч (нар. 22.06.1888).