Падзеі
27 студзеня: Савецкая Армія вызваляе вязняў Асвенціма. 30 студзеня: Экіпаж савецкай падводнай лодкі С-13 пад камандаваннем Аляксандра Марынескі патапіў нямецкі суперлайнер «Wilhelm Gustloff», у сувязі з чым у Германіі была абвешчана жалоба, а Адольф Гітлер аб’явіў Марынеску асабістым ворагам. 2 лютага: Аляксій I абраны Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі. 3 лютага: Пераможнае заканчэнне Вісла-Одэрскай аперацыі савецкіх войскаў. 4 лютага: Пачала працу Ялцінская канферэнцыя кіраўнікоў краін антыгітлераўскай кааліцыі. 10 лютага: Савецкія войскі пачалі Усходне-Памеранскую наступальную аперацыю 13 лютага: Савецкія войскі разграмілі будапешцкую групоўку нямецкіх войск і ўзялі Будапешт. 23 лютага: Савецкімі войскамі ўзята Познань. 10 сакавіка: Самы цяжкі паветраны налёт амерыканскімі бамбардзіроўшчыкамі B-29 на горад Токіа, што прывяло да вялікіх разбурэнняў і ахвяр сярод жыхароў. 11 красавіка: Вызваленне амерыканскімі войскамі вязняў Бухенвальда. 16 красавіка: Савецкія войскі пачалі Берлінскую наступальную аперацыю. 18 красавіка: Амерыканскія войскі занялі горад Лейпцыг. 30 красавіка: Грос-адмірал Карл Дзёніц узначаліў Фленсбургскі ўрад яшчэ не акупаванай тэрыторыяй Трэцяга Рэйха. 1 мая: Над Рэйхстагам у Берліне ўзняты чырвоны сцяг. 5 мая: Бой за замак Ітэр у Аўстрыі. Пачалося ўзброенае паўстанне ў Празе. 8 мая: Нацысцкая Германія капітулявала ў Другой сусветнай вайне. 26 чэрвеня: Прадстаўнікі 50 дзяржаў-заснавальніц падпісалі Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. чэрвень: У БССР пад назвай «Бярозка» адноўлена выданне часопіса для дзяцей (у 1929—1941 выдаваўся пад назвай «Іскры Ільіча»). 16 ліпеня: ЗША паспяхова праводзяць першыя ў свеце ядзерныя выпрабаванні. 2 жніўня: Завяршылася Патсдамская канферэнцыя, скліканая з мэтай вызначыць пасляваеннае ўладкаванне Еўропы. 6 жніўня: Ядзерная бомба скінута на Хірасіму (Японія). 8 жніўня: СССР аб’явіў вайну Японіі. 9 жніўня: Атамная бомба скінута на горад Нагасакі (Японія). 15 жніўня: Капітулявала японская Экспедыцыйная армія ў Кітаі. Імператар Хірахіта зрабіў па радыё заяву аб капітуляцыі Японіі ў вайне. У Рэгенсбургу заснаваны Беларускі нацыянальны цэнтр, як галоўны прадстаўнік беларусаў на эміграцыі. 16 жніўня: Падпісаны дагавор аб дзяржаўнай граніцы паміж СССР і Польшчай. 17 жніўня: Апублікавана аповесць Джорджа Оруэла «Ферма». 2 верасня: На борце амерыканскага лінкора «Місуры» ў Такійскім заліве падпісаны Акт аб капітуляцыі Японіі ў Другой сусветнай вайне. В'етнам абвясціў незалежнасць. 24 кастрычніка: Уступіў у сілу Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. 28 кастрычніка: У Мінску закладзены парк Перамогі. 6 лістапада: Заснаваны Мінскі матацыклетна-веласіпедны завод. 10 снежня: Адкрытая Беларуская гімназія ў Рэгенсбургу (Германія), першы дырэктар Аляксандр Орса. 19 снежня: Пачаў рэгулярныя тэлеперадачы маскоўскі тэлецэнтр. 20 снежня: Выйшаў першы нумар «Настаўніцкай газеты».
Нарадзіліся 1 студзеня: Вольга Іпатава, беларуская пісьменніца 14 красавіка: Рычы Блэкмар, англійскі гітарыст, удзельнік гуртоў Deep Purple, Rainbow 25 красавіка: Б'ёрн Крысціян Ульвеус, шведскі спявак, музыкант, кампазітар. Адзін з заснавальнікаў квартэта ABBA 21 кастрычніка: Мікіта Сяргеевіч Міхалкоў, расійскі акцёр і кінарэжысёр 15 лістапада: Анні-Фрыд Люнгстад, шведская спявачка, салістка квартэта ABBA
Памерлі 6 студзеня: Марыя Магдалена Радзівіл, беларуская мецэнатка (нар. 8.7.1861) 5 лютага: Сямён Пустэльнікаў, Герой Савецкага Саюза, ураджэнец Беларусі (нар. 10.02.1921) 31 сакавіка: Ханс Фішэр, нямецкі ўрач, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1930) 20 красавіка: Адольф Гітлер, ідэолаг і цэнтральная фігура нацызму, заснавальнік таталітарнай дыктатуры Трэцяга Рэйха (нар. 1889) 10 жніўня: Роберт Годард, амерыканскі вучоны-ракетатэхнік 31 жніўня: Стэфан Банах, польскі матэматык 24 верасня: Ганс Вільгельм Гейгер, нямецкі фізік 8 кастрычніка: Фелікс Зальтэн, аўстрыйскі пісьменнік, журналіст, крытык 28 снежня: Тэадор Драйзер, амерыканскі пісьменнік (нар. 27.7.1871)