Год, які выкарыстоўваецца ў якасці нулявога года для адліку часу («ххх гадоў назад») ў археалогіі, геалогіі і іншых навуковых дысцыплінах.
Падзеі
6 студзеня: Вялікабрытанія першай сярод заходнеўрапейскіх краін прызнала камуністычны ўрад Кітайскай Народнай Рэспублікі. Пачалася рэгулярная трансляцыя праграм Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкана. 23 студзеня: Іерусалім абвешчаны сталіцай Ізраіля. 26 студзеня: Індыя прымае канстытуцыю і абвяшчае сябе рэспублікай. 14 лютага: Падпісаны савецка-кітайскі дагавор аб сяброўстве і ўзаемнай дапамозе. 17 сакавіка: Аб’яўлена аб адкрыцці 98-га хімічнага элемента — каліфорнію. 9 мая: Міністр замежных спраў Францыі Роберт Шуман прадставіў свае прапановы па стварэнні арганізаванай Еўропы. 25 чэрвеня: Пачалася вайна ў Карэі. 22 ліпеня: У Варшаве адкрыўся кінатэатр «Масква». 31 ліпеня: Зняволены ў СССР апошні кітайскі імператар Пу І перададзены КНР. 1 верасня: Заходні Берлін прыняў канстытуцыю. 15 верасня: Амерыканскі марскі дэсант высадзіўся ў карэйскім Інчхоне. 24 верасня: Заснавана Аб’яднанне беларускай моладзі ў Амерыцы, большасць членаў якога раней належалі да СБМ.
Нарадзіліся 26 студзеня: Ёрг Хайдэр, праварадыкальны аўстрыйскі палітык (пам. 11.10.2008). 28 студзеня: Хамад ібн Іса Аль Халіфа, кароль Бахрэйна. 10 лютага: Марк Спіц, амерыканскі 9-разовы чэмпіён па плаванні. 25 лютага: Нестар Кіршнер, 54-ы прэзідэнт Аргенціны. 18 сакавіка: Брэд Доўрыф, амерыканскі акцёр. 5 красавіка: Агнэта Фэльтскуг, шведская спявачка, музычны прадзюсар, салістка групы ABBA. 9 ліпеня: Віктар Фёдаравіч Януковіч, украінскі палітык, прэзідэнт Украіны (2010—2014). 21 кастрычніка: Рональд Мак-Нэр, касманаўт НАСА, ЗША (пам.28.1.1986). 22 кастрычніка: Дональд Раматар, гаянскі палітык, прэзідэнт Гаяны (2011—2015). 1 лістапада: Роберт Лафлін, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1998).
Памерлі 8 лютага: Аляксандр Чакс, латвійскі паэт (нар. 27.10.1901) 19 сакавіка: Уолтэр Хоўарс, англійскі хімік-арганік і біяхімік (нар. 19.3.1883) 11 красавіка: Вацлаў Ніжынскі, артыст балета (нар. 12.3.1889) 30 чэрвеня: Эліэль Саарынен, фінскі архітэктар (нар. 20.8.1873) 15 снежня: Валабхаі Патэль, індыйскі дзяржаўны дзеяч