Падзеі

Суэцкі крызіс. 13 лютага: У Антарктыдзе адкрылася першая савецкая палярная станцыя «Мірны». 14 лютага: Пачаўся XX з’езд КПСС, дзе прагучаў даклад Мікіты Хрушчова з асуджэннем культу асобы Сталіна. 28 лютага: Устаноўчы Сход Пакістана зацвердзіў Статут дзяржавы. 4 сакавіка: У Беластоку пачала выходзіць газета «Ніва». 23 сакавіка: Пакістан стаў першай ісламскай рэспублікай у свеце. 20 сакавіка: Туніс атрымаў поўную незалежнасць ад Францыі. 28 красавіка: Паводле Указу Прэзідыума ВС СССР скасаваная дэпартацыя народаў, дэпартаваныя атрымалі магчымасць вярнуцца на радзіму. 23 мая: Уступленне ў сілу Статута Ісламскай Рэспублікі Пакістан. 24 мая: Першы конкурс песні Еўрабачанне прайшоў у Лугана (Швейцарыя). 23 кастрычніка: Пачалося Венгерскае паўстанне, скіраванае супраць таталітарнага камуністычнага кіраўніцтва і савецкай ваеннай прысутнасці ў Венгрыі. 4 лістапада: Савецкія войскі пачалі аперацыю «Віхар» па падаўленні Венгерскай рэвалюцыі. 8 лістапада: Адкрыты Музей абароны Брэсцкай крэпасці. 18 лістапада: Султан Мухаммед V абвясціў аб заканчэнні французскага кантролю ў Марока. 18 снежня: Да ААН далучылася Японія. 30 снежня: Вёска Шацілкі ператворана ў гарадскі пасёлак.

Нарадзіліся 3 студзеня: Мел Гібсан, аўстралійскі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст 16 студзеня: Дэвід Каперфільд, ілюзіяніст 29 студзеня: Сяргей Бароўскі, футбаліст мінскага Дынама 5 красавіка: Дагмар Энкельман, нямецкі палітык 23 сакавіка: Жазэ Мануэл Барозу, партугальскі палітычны дзеяч 30 сакавіка: Хрысціна Лялько, беларуская пісьменніца 30 красавіка: Ірына Багдановіч, беларуская паэтэса, літаратуразнаўка, крытык 13 чэрвеня: Леанід Тараненка, беларускі цяжкаатлет, двухразовы чэмпіён свету 15 ліпеня: Ян Кёрціс, вакаліст і аўтар тэкстаў гурта Joy Division 20 жніўня: Валерый Бабук, заслужаны трэнер Беларусі (гіравы спорт, армрэстлінг, паўэрліфтынг) 1 верасня: Уладзімір Салодкі, беларускі спявак 28 верасня: Інеса Потэс, беларуская вадналыжніца, 14-разовая чэмпіёнка СССР, чэмпіёнка Еўропы 8 кастрычніка: Віктар Капыцько, беларускі кампазітар 21 кастрычніка: Кэры Фішэр, амерыканская актрыса, сцэнарыст 4 лістапада: Ігар Талькоў, расійскі спявак 3 снежня: Ірына Шуміліна, беларуская піяністка 27 снежня: Аляксандр Рогалеў, беларускі мовазнаўца 29 снежня: Мікалай Андрэеў, рэжысёр мінскага тэатру лялек

Памерлі 17 сакавіка: Ірэн Жаліё-Кюры, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1935) 8 чэрвеня: Мары Ларансен, французская мастачка 13 жніўня: Якуб Колас, беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, мовазнавец, грамадскі дзеяч (нар. 22.10(3.11).1882) 22 верасня: Фрэдэрык Содзі, англійскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 5 лістапада: Арт Тэйтум, амерыканскі джазавы віртуоз 31 студзеня: Алан Аляксандр Мілн, англійскі пісьменнік, аўтар аповесцяў пра Віні-Пуха (нар. 18.1.1882)