Падзеі
3 студзеня: Аляска прызнана 49-м штатам ЗША. 8 студзеня: Шарль дэ Голь становіцца Прэзідэнтам Францыі. 11 лютага: У Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага цырку. 27 лютага: Прэм’ера мастацкага фільма «Гадзіннік спыніўся апоўначы», створанага на кінастудыі «Беларусьфільм». 4 сакавіка: Амерыканскі касмічны апарат «Піянер-4» наблізіўся да Месяца. 10 сакавіка: Пачатак паўстання супраць кітайскага панавання ў Тыбеце. 4 красавіка: Створана Федэрацыя Малі, куды ўвайшлі Сенегал і Французскі Судан. 29 красавіка: Далай-лама XIV ў выгнанні стварыў Цэнтральную тыбецкую адміністрацыю. 1 мая: Заснаваны Цэнтр касмічных палётаў Годарда ў ЗША. 3 ліпеня: У памяць баявой садружнасці партызан Беларусі, Расіі і Латвіі адкрыты Курган Дружбы на мяжы трох рэспублік. 21 жніўня: Гаваі абвешчаны 50-м штатам ЗША. 24 жніўня: Прынята пастанова Савета Міністраў БССР аб заснаванні Мінскага завода халадзільнікаў. 17 кастрычніка: Паўднёваафрыканская кампанія «Дэ Бірс» аб’явіла аб выпуску першых штучных дыяментаў. 20 лістапада: ААН прынята «Дэкларацыя правоў дзіцяці». 23 лістапада: Прэзідэнт Францыі Шарль дэ Голь дэкларуе лозунг «Еўропа ад Атлантыкі да Урала». Крывіцкае навуковае таварыства атрымала правы культурнай і навуковай установы ў ЗША. 4 снежня: У КНР вызвалены з турмы апошні кітайскі імператар Пу І.
Нарадзіліся 17 красавіка: Шон Бін, англійскі акцёр. 4 ліпеня: Вікторыя Абрыль, іспанская актрыса. 18 жніўня: Анатоль Рэзнік, беларускі гісторык. 26 кастрычніка: Зоя Белахвосцік, беларуская актрыса. 2 снежня: Міхал Андрасюк, пісьменнік, журналіст, дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы.
Памерлі 12 студзеня: Эдвард Эрыксен, дацкі скульптар-натураліст (нар. 10.5.1876) 15 лютага: Оўэн Уіланс Рычардсан, брытнаскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 26.4.1879) 14 сакавіка: Макс Лінгнер, нямецкі мастак 9 красавіка: Мікола Аляхновіч, беларускі літаратурны крытык (нар. 21.4.1903) 13 красавіка: Эдуард ван Байнум, нідерландскі дырыжор 15 чэрвеня: Казімір Беін, славуты эсперантыст, перакладчык на эсперанта (нар. 1872) 10 жніўня: Альфрэд Кубін, аўстрыйскі графік 26 верасня: Рудольф Карачыёла, нямецкі аўтагоншчык (нар. 30.1.1901)