Падзеі

11 студзеня: Адкрыты Тбіліскі метрапалітэн. 19 студзеня: Індзіра Гандзі стала 3-м прэм’ер-міністрам Індыі. 31 сакавіка: У СССР ажыццёўлены паспяховы запуск першага ў свеце штучнага спадарожніка Месяца. 1 красавіка: Створаны Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. 8 красавіка: Генеральным сакратаром ЦК КПСС абраны Леанід Брэжнеў. 9 красавіка: Ватыкан адмяніў Індэкс забароненых кніг. 26 красавіка: Здарылася землетрасенне ў Ташкенце з эпіцэнтрам у цэнтры горада. 29 красавіка: Уладзімір Караткевіч завершыў раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». 26 мая: Гаяна атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі, прыняты сцяг Гаяны. 30 ліпеня: Чэмпіянат свету па футболе 1966 завяршыўся ў Англіі. 5 жніўня: Выпушчаны альбом «Revolver» рок-гурта «The Beatles». 18 жніўня: На плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне для сустрэчы з Маа Цзэдунам сабралася каля мільёна хунвейбінаў. 30 верасня: Батсвана абвешчана незалежнай дзяржавай. 16 снежня: Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый прыняты Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах.

Нарадзіліся 28 лютага: Алесь Бадак, беларускі паэт, літаратуразнаўца. 18 сакавіка: Джэры Кантрэл, амерыканскі музыка. 13 красавіка: Юрась Барысевіч, беларускі эсэіст, перакладчык і мастак. 27 чэрвеня: Айгар Калвітыс, латышскі палітык. 1 ліпеня: Рафаэль Сіманкас, іспанскі палітык. 1 кастрычніка: Джордж Веа, ліберыйскі футбаліст, палітык.

Памерлі 6 студзеня: Жан Люрса, французскі мастак. 11 студзеня: Альберта Джакамеці, швейцарскі мастак, скульптар. 10 сакавіка: Фрыц Цэрніке, галандскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1953 (нар. 16.7.1888). 10 красавіка: Іўлін Во, англійскі пісьменнік (нар. 28.10.1903). 30 мая: Вяйнё Валдэмар Аалтанен, фінскі скульптар (нар. 8.3.1894). 7 чэрвеня: Ханс Арп, нямецкі і французскі паэт, мастак, графік, скульптар (нар. 16.9.1886). 10 жніўня: Фелікс Андрыс Венінг-Мейнес, нідэрландскі геафізік і геадэзіст (нар. 30.7.1887). 10 кастрычніка: Шарлота Купер, брытанская тэнісістка (нар. 22.9.1870). 2 лістапада: Петэр Іозеф Вільгельм Дэбай, фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1936 (нар. 24.3.1884). 15 снежня: Уолт Дысней, амерыканскі мультыплікатар і прадпрымальнік (нар. 5.12.1901).