Падзеі
7 лютага: Грэнада становіцца незалежнай ад Вялікабрытаніі. 24 лютага: Адкрыты Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы». 6 красавіка: Конкурс песні Еўрабачанне 1974 прайшоў у Брайтане (Вялікабрытанія), выйграла конкурс Швецыя, якую прадстаўляла група ABBA з песняй «Waterloo». 25 красавіка: Чэмпіянат свету па снукеры 1974 завяршыўся ў Манчэстэры, перамогу атрымаў валіец Рэй Рыярдан. 9 мая: Адкрыта Пражскае метро. 21 мая: Пушчаны Наваполацкі трамвай. 16 чэрвеня: У Самалі абвешчана аб закрыцці ВНУ на год дзеля таго, каб студэнты навучылі качэўнікаў краіны пісьменнасці. 26 чэрвеня: Выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні Мінску ганаровага звання «Горад-герой». 30 чэрвеня: Ва Ушачах адкрыты мемарыяльны комплекс «Прарыў» у гонар подзвігу партызан Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. 1 ліпеня: Прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан наведаў Беларусь. 7 ліпеня: Чэмпіянат свету па футболе 1974 завяршыўся ў ФРГ, зборная гаспадароў стала двухразовым чэмпіёнам свету. 18 ліпеня: У польскім збудавана самая высокая ў свеце пабудова — Мачта Варшаўскага радыё вышынёй 646,38 м. 21 ліпеня: Здзейснерна турэцкае ўварванне на Кіпр 23 ліпеня: Падзенне рэжыму «чорных палкоўнікаў» — ваеннай дыктатуры ў Грэцыі. 9 жніўня: Рычард Ніксан падаў у адстаўку з пасады Прэзідэнта ЗША. 29 жніўня: Здарылася сутыкненне Мі-4 пад Ружанамі. 12 верасня: Імператар Эфіопіі Хайле Селасіе I зрынуты ваеннымі. 14 верасня: Адкрыўся метрапалітэн Сан-Паўлу. 10 лістапада: Пуск першага тралейбуса ў Гродна. 16 лістапада: З абсерваторыі Арэсіба ў Пуэрта-Рыка ў кірунку шаравога зоркавага скопішча M13 адпраўлена радыёпасланне. 29 лістапада: Адчынены Музей індустрыі Дэрбі. 20 снежня: Эфіопія абвешчана сацыялістычнай дзяржавай.
Нарадзіліся 16 мая: Лаура Паўзіні, спявачка, неаднаразовая пераможца міжнароднага конкурсу Грэмі 21 мая: Файруза Балк, амерыканская актрыса 23 жніўня: Сяргей Віктаравіч Жадан, украінскі паэт 23 жніўня: Канстанцін Сяргеевіч Навасёлаў, брытанскі фізік расійскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2 лістапада: Сафія Полгар, венгерская шахматыстка, гросмайстар
Памерлі 13 лютага: Петар Лубарда, югаслаўскі мастак 24 мая: Дзюк Элінгтан, амерыканскі кампазітар 13 ліпеня, Патрык Мейнард Сцюарт Блэкет, брытанскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 29 ліпеня: Эрых Кестнер, нямецкі пісьменнік 21 верасня: Уолтэр Брэнан, амерыканскі акцёр 12 лістапада: Торбергур Тордарсан, ісландскі пісьменнік-сацыяліст, эсперантыст