Падзеі

20 студзеня: Джымі Картэр заступае на пасаду Прэзідэнта ЗША. 29 студзеня: Заснаваны Беларускі навукова-даследчы інстытут кардыялогіі. 10 сакавіка: Адкрыты кольцы Урана. 27 сакавіка: На востраве Тэнэрыфэ здарылася сутыкненне двух самалётаў Boeing 747, загінулі 583 чалавекі. 2 мая: Трагедыя ў Крыжоўцы, сутыкненне пасажырскага цягніка «Гродна — Орша» з прыгарадным электрацягніком, у выніку якога загінулі 22 чалавекі. 26 чэрвеня: Адбыўся апошні канцэрт Элвіса Прэслі. 17 жніўня: Атамны ледакол «Арктыка» упершыню ў гісторыі арктычнага мараплавання дасягнуў геаграфічнага пункту Паўночнага полюса. 5 верасня: Запушчаны ў космас аўтаматычны міжпланетны зонд «Вояджэр-1». 27 верасня: Першы ток дала Чарнобыльская АЭС. 29 верасня: Выведзена на арбіту савецкая арбітальная станцыя «Салют-6». 7 кастрычніка: Новая Канстытуцыя СССР прынята Вярхоўным Саветам СССР. 4 снежня: Прэзідэнт Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі Жан-Бедэль Бакаса каранаваны як імператар Бакаса I.

Нарадзіліся 13 студзеня: Арланда Блум, брытанскі кінаакцёр 19 лютага: Джанлука Дзамброта, італьянскі футбаліст 16 красавіка: Алек Век, англійская топ-мадэль 1 ліпеня: Вероніка Санчэс, іспанская актрыса 10 верасня: Віктар Ганчарэнка, беларускі футбаліст і трэнер па футболу

Памерлі 18 сакавіка: Мэрыен Нгаабі, прэзідэнт Рэспублікі Конга 7 мая: Павел Паўлавіч Пурын, Герой Савецкага Саюза 10 мая: Джаан Кроўфард, амерыканская актрыса 26 мая: Янка Пачопка, беларускі паэт і фалькларыст 4 жніўня: Эдгар Дуглас Эдрыян, брытанскі электрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1932) 16 жніўня: Элвіс Прэслі, амерыканскі спявак, кароль рок-н-ролу (нар. 8.1.1935) 14 кастрычніка: Бінг Кросбі, амерыканскі спявак і акцёр 25 снежня: Чарлі Чаплін, брытанскі рэжысёр, акцёр і комік